Царства Цынь

(Пасля перасылкі з Цынь)

Цынь (кіт.: ) — старажытнакітайскае царства.

Гістарычная дзяржава
Царства Цынь
905 да н.э. — 221 да н.э.

Сталіца
Афіцыйная мова старажытнакітайская мова[d]
Грашовая адзінка ancient Chinese coinage[d]
Форма кіравання Fengjian[d] і абсалютная манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнікла каля Х ст. да н.э. Першапачаткова залежала ад дынастыі Чжоў. Яго тэрыторыя ўключала заходнія і паўночна-заходнія часткі сучаснай правінцыі Шэньсі, усходнюю частку Ганьсу і поўнач Сычуані.

У перыяд Чжань-го (V—III ст. да н.э.) была адной з 7 магутных дзяржаў Кітая. Узмацненне Цынь звязана з рэформамі Шан Яна. У сярэдзіне IV ст. да н.э. пачало барацьбу супраць іншых царстваў і да 221 да н.э. падпарадкавала іх, стварыўшы цэнтралізаваную імперыю Цынь. Заснавальнік імперыі — Цынь Шыхуандзі (259—210 да н.э.), правіцель царства Цынь (246—221 да н.э.) і імператар (221 да н.э. — 210 да н.э.). Пры ім дзяржава падзелена на 36 адміністрацыйных акруг, уніфікавана пісьменнасць, створана адзіная сістэма мер і вагаў, пачалося будаўніцтва (у 215 да н.э.) Вялікай кітайскай сцяны. У 212 да н.э. жорстка расправіўся з канфуцыянцамі.

Узмацненне падатковага ціску і няспынныя войны выклікалі паўстанні пад кіраўніцтвам Чэнь Шэна, У Гуана, Лю Бана і інш. У 207 да н.э. войска Лю Бана захапіла сталіцу Сяньян, дынастыя Цынь спыніла існаванне.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Цынь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 148.
  • Переломов Л. С. Империя Цинь — первое централизованное государство в Китае (221—202 гг. до н.э.). М., 1962.