Цэркарыёз (ад грэч. κέρκος — хвост) — запаленне скуры ў выніку заражэння лічынкамі глістоў ад вадаплаўных птушак і малюскаў. Найчасцей здараецца ў цёплую пару года. Ускладненне хваробы ў выніку паўторнага заражэння выклікае запаленне лёгкіх і кровазліццё ў лёгкія[3]. Іншыя назовы хваробы: сверб плыўца, сверб купальшчыка, водны скурны сверб, скурны шыстасамоз, шыстасамны (цэркарыяльны) дэрматыт[4].

Цэркарыёз
Сверб плыўца на нагах
Сверб плыўца на нагах
МКХ-10 B65.365.3
МКХ-9 120.3120.3
МКБ-9-КМ 120.3[1][2] і 709.8[2]
DiseasesDB 32723
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэджанне правіць

Прадухіленню хваробы спрыяе пазбяганне зарослых водмеляў пры купанні, мыцці бялізны, гульнях і рыбалцы. Купацца бяспечней на абсталяваным пляжы. Лавіць рыбу — з берага, лодкі і моста. Варта пазбягаць заплыву ў месцы падкорму вадаплаўных птушак і пасялення рачных смаўжоў. Карысна абмяжоўваць знаходжанне ў вадзе 5 хвілінамі. Пасля купання варта старанна выціраць скуру ручніком і адразу замяняць прамоклае адзенне. Пры хаджэнні басанож па водмелі і мокрай траве варта старанна выціраць ногі кожныя 2 хвіліны. Пры больш працяглым знаходжанні ў вадзе (на працы ў сажалкавай гаспадарцы) павінна выкарыстоўвацца ахоўнае адзенне і абутак. Таксама карысна наносіць на скуру мазь на аснове дыметылфталату і дыэтылталуаміду, што засцерагае ад пранікнення лічынак цягам 1,5 гадзіны[5].

Прычыны правіць

Заражэнню спрыяе наведванне забруджаных арганічнымі і побытавымі адкідамі, стаячых вадаёмаў з багатай расліннасцю, дзе водзяцца рачныя смаўжы і плаваюць птушкі[5]. У Беларусі цэркарыі сустракаюцца ў возеры Нарач[6].

Праявы правіць

Хвароба спачатку выяўляецца праз пачырваненне, паколванне і сверб скуры. Праз некалькі гадзін на скуры ўзнікаюць высыпка ў выглядзе крапіўніцы і гнойныя пухіры. Таксама адзначаюцца слабасць, галавакружэнне, парушэнне сну, ліхаманка і сухі кашаль[7].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.
  3. Кацярына Малішэўская. Цэркарыёз — хвароба сезонная // Чырвоная Зорка : газета. — 27 чэрвеня 2013. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  4. Шыстасамны дэрматыт. Нацыянальная бібліятэка Беларусі (2 лютага 2005). Праверана 11 лютага 2015.
  5. а б Вольга Шаўко. Купальшчыка можна папярэдзіць // Краіна здароўя. — 8 ліпеня 2010. — № 32 (201). — С. 3.(недаступная спасылка)
  6. Naviny.by. Купацца ў Нарачы можна, але лепш асцярожна Архівавана 4 мая 2015.
  7. Вольга Шаўко. Асцярожна: у вадзе цэркарыі // Звязда : газета. — 16 ліпеня 2011. — № 133 (26997). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць