Цівунцы (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ціву́нцы[1] (трансліт.: Civuncy, руск.: Тиунцы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на захад ад Баранавічаў, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.

Вёска
Цівунцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204815086
Цівунцы на карце Беларусі ±
Цівунцы (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Цівунцы (Баранавіцкі раён)
Цівунцы (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Цівунцы (Баранавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 4 жыхары.

Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

  • 10 двароў, 131 жыхар (1897)
  • 23 двары, 133 жыхары (1909)
  • 15 дамоў, 81 жыхар (1921)
  • 292 жыхары (1939)
  • 114 жыхароў (1959)
  • 24 двары, 27 жыхароў (1998)
  • 9 гаспадарак, 21 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць