Чарлз Роберт Кокерэл
Чарлз Роберт Кокерэл (англ.: Charles Robert Cockerell) — англійскі архітэктар і археолаг.
Чарлз Роберт Кокерэл | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 красавіка 1788[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 верасня 1863[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Бацька | Самюэль Піпайс Кокэрэл[d][4] |
Маці | Anne Wetham[d][4] |
Дзеці | Frederick Pepys Cockerell[d] і Samuel Pepys Cockerell[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Лондан, Плімут, Оксфард |
Архітэктурны стыль | паладыянства |
Найважнейшыя пабудовы | Музей Ашмала, Музей Фіцуільяма |
Узнагароды | Каралеўскі залаты медаль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКокерэл у 1809 годзе быў асістэнтам архітэктара Роберта Сміркса пры аднаўленні тэатра Ковент Гардэн. З 1810 па 1817 год ён вывучае антычную архітэктуру ў Італіі, Грэцыі і Малой Азіі. Працаваў на раскопках храма Афаі на Эгіне, а таксама храма Апалона ў Басах. Фрыз з гэтага храма, які захоўваецца цяпер у Брытанскім музеі, быў перапраўлены ў Англію Кокерэлам.
Вярнуўшыся на радзіму, Кокерэл адкрывае ў 1817 годзе ў Лондане сваё архітэктурнае атэлье. У 1848 годзе майстар быў узнагароджаны Каралеўскім залатым медалём у вобласці архітэктуры. З 1860 года Кокерэл — прэзідэнт Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў. Яму належаць праекты, акрамя ўсяго іншага, будынкаў Банка Англіі ў Плімуце (1835), Брысталі (1844—1847), Манчэстэры (1845) і ў Ліверпулі (1845—1848), музея Ашмала ў Оксфардзе (1839—1845) і музея Фіцуільяма ў Кембрыджы (1848).
Працы
правіць-
Былы будынак Банка Англіі ў Брысталі
Зноскі
- ↑ а б Charles Robert Cockerell // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Charles Robert Cockerell // Dictionary of Scottish Architects Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2009. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Kindred Britain