Менам-Чао-Прая

(Пасля перасылкі з Чаўпхрая)

Менам-Чао-Прая, Менам, Чаўпхрая (тайск.: แม่น้ำเจ้าพระยา) — рака на паўвостраве Індакітай, самая вялікая ў Тайландзе.

Менам-Чао-Прая
lang-th แม่น้ำเจ้าพระยา
Характарыстыка
Даўжыня каля 1200 км
Басейн каля 150 000 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 15°42′02″ пн. ш. 100°08′27″ у. д.HGЯO
Вусце Сіямскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 13°32′25″ пн. ш. 100°35′23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Паўднёва-Кітайскае мора → Ціхі акіян
Краіна
physical
Менам-Чао-Прая
Менам-Чао-Прая
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня каля 1200 км (ад вытоку галоўнага прытока — ракі Пінг — 1500 км), плошча вадазбору каля 150 тыс. км².

Пачынаецца ў гарах на поўначы краіны, цячэ па Менамскай нізіне, упадае ў Сіямскі заліў Паўднёва-Кітайскага мора, утварае дэльту.

Жыўленне дажджавое, рэжым мусонны. Паўнаводная летам, сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 2700 м³/с.

Выкарыстоўваецца пераважна для арашэння рысавых палёў. Вядзецца рыбалоўства. Суднаходная на 400 км (ад вусця ракі Пінг), у паводкі на 750 км (ад горада Утарадыт). Сплаўная. У дэльце ракі — горад Бангкок.

Літаратура

правіць