Чмель палявы (Bombus pascuorum) — від насякомых роду чмялі (Bombus).
Самкі 15-18 мм (размах крылаў 28-32 мм), працоўныя 9-15 мм і самцы 12-14 мм. Лоб ніжэй аснавання вусікаў у светлых валасінках. Верх грудзей у рыжаватых валасінках, у самак пасярэдзіне з больш ці менш прыкметнай трохкутнай плямай з рэдкіх чорных валасінак. Бакі спінкі ў белаватых валасінках. 2-й і 3-й тэргіты брушка звычайна ў чорных валасінках, 1, 4 і 5-й тэргіты брушка — у рыжаватых. Часам усё тэргіты брушка ў рудых валасінках.
Укус вельмі балючы, выклікае раздражненне і сверб, ацёк і млоснасць, парушэнне сардэчнага рытму, пры мностве ўкусаў магчымы лятальны канец. Укус у вобласць рота або шыі можа выклікаць удушша з прычыны ацёку гартані і спазмы дыхальных шляхоў[1].
- ↑ Біялогія. 10 клас. Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Маглыш С.С. і інш. — Мн.: Народная асвета, 2020. — С. 82
- Панфилов Д. В. Карты 93, 94, 96. Bombus hortorum (Linnaeus, 1761), В. agrorum (Fabricius, 1787), В. lucorum (Linnaeus, 1761). // Ареалы насекомых европейской части СССР. Карты 73-125. Л.: Наука, 1981. С. 24, 25, 27.