Чорнагалоў[3], Чорнагаловік (Prunella)[4] — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Чорнагалоў

Чорнагалоў звычайны (Prunella vulgaris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunella L.

Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32380
NCBI  39176
EOL  70879
GRIN  g:9886
IPNI  21152-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Чорнагалоў буйнакветны (Prunella grandiflora)

Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам і прамастойнымі або прыўзнятымі, часам галінастымі, сцёбламі. Кветкі сабраныя ў несапраўдныя кальчакі, утвараючыя густыя коласападобныя верхавінкавыя суквецці. Плод — арэшак.

Арэал правіць

Налічвае каля 7[5] (12[6]) відаў, пашыраных ва ўмераных і субтрапічных раёнах Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі 2 віды: чорнагалоў буйнакветны (Prunella grandiflora) і чорнагалоў звычайны, або гарлянка (Prunella vulgaris)[4]. Сустракаюцца расліны на незабалочаных лугах, у лясах, хмызняках, на берагах вадаёмаў і ўздоўж дарог[5].

Выкарыстанне правіць

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 105. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  5. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  6. Чорнагалоў: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць