Чубатка прамежкавая

від раслін

Чубатка прамежкавая[3], Чубатка сярэдняя (Corydalis intermedia) — кветкавая расліна роду Чубатка (Corydalis) падсямейства дымніцавых.

Чубатка прамежкавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corydalis intermedia (L.) Mérat, 1812


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  54425
EOL  5473482
IPNI  672295-1
TPL  kew-2738863

Апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 8—15 см з шчыльным шарападобным клубнем. Каля асновы сцябла — лускападобны ліст. Верхняе лісце доўгачаранковае, двойчы-, тройчырассечанае; сегменты на доўгіх, а зваротна-яйкападобна-клінападобныя долі на кароткіх чаранках. Кветкі з кароткім (да 15 мм) фіялетава-ружовым вяночкам, сабраны ў малакветкавую сціснутую гронку, паніклую да цвіцення і пры пладах. Прыкветкі суцэльнакрайнія, зваротна-яйкападобныя. Шпорка прамая або злёгку загнутая; кветаножкі ў 3—6 разоў карацейшыя за плод. Плод — каробачка, якая раскрываецца дзвюма створкамі.

Пашырэнне

правіць

Сярэднееўрапейскі рэліктавы горны від, знаходзіцца ў Беларусі ў ізаляваных лакалітэтах па-за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: шыракалістыя лясы і хмызнякі на добра гумусаваных карбанатных глебах.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Эфемероід. Цвіце ў красавікумаі, пладаносіць у маі. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[4].

Выкарыстанне

правіць

Дэкаратыўная і лекавая расліна[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Хохлатка промежуточная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць
  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)