Чудніў
Чуднаў[2] ці Чудніў[3] (укр.: Чуднів) — горад у Жытомірскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Плошча 10 км². Насельніцтва 5782 чал. (1 студзеня 2012).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіць1416 годам датуюцца першыя згадкі ў гістарычных крыніцах. На працягу 244 гадоў, пасля скасаваньня самастойнага Кіеўскага ўдзельнага княства, уласнікамі Чуднава былі князі Астрожскія і Заслаўскія. Першым яго ўладальнікам у 1507 годзе стаў Канстанцін Астрожскі, які атрымаў гэтае мястэчка разам з найбліжэйшымі паселішчамі ў падарунак ад Вялікага Князя Літоўскага Жыгімонта Першага. Калі род Заслаўскіх згас, мястэчка пачало пераходзіць з рук у рукі, пакуль яго не набыў граф Адам Лаўрэн Жавускі, які нарадзіўся ў Нясвіжы і быў сынам роднай сястры князя Караля Радзівіла. Пасля ягонай смерці мястэчка перайшло ва ўласнасць сыну Генрыку. З ягонай сямʼёй, меркавана, сябраваў пісьменнік Ян Баршчэўскі[4].
У 2012 годзе Чудніў атрымаў статус горада.
Насельніцтва
правіць1897 | 1959 | 1970 | 1979 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|
10 500 | 5903 | 6430 | 7390 | 6450 | 5782 |
Славутасці
правіцьУ 2019 на прыватным падворку было выяўлена чыгуннае надмагілле. На пліце змешчаны надпіс на польскай мове: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года»[5]. Мяркуюць, што беларускі літаратар Ян Баршчэўскі быў пахаваны на Чуднаўскіх каталіцкіх могілках, але дакладнае месца невядомае[6].
Зноскі
- ↑ Чисельність наявного населення України на 1 січня 2012 року, Київ-2012 (rar) — Державний комітет статистики України (укр.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). С. 474 — карта Жытомірскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Сьцежкамі Яна Баршчэўскага. Беларуская гісторыя ўкраінскага гораду Чуднава
- ↑ Ва Украіне знайшлі надмагілле класіка беларускай літаратуры — nashaniva.by
- ↑ svaboda.org
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чудніў