Чыгуначны раён (Віцебск)
Чыгуначны раён — адзін з трох адміністрацыйных раёнаў Віцебска. Раён утвораны 19 ліпеня 1940 года паводле ўказа Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[1] у паўночна-заходняй частцы горада. Кіраўніцтва ажыццяўляе адміністрацыя Чыгуначнага раёна Віцебска, размешчаная па адрасе вуліца Касманаўтаў, 3а[2].
Чыгуначны раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Дата ўтварэння | 19 ліпеня 1940 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт | |
З 1 лістапада 2017 года да раёна далучаны гарадскія пасёлкі Руба і Вярхоўе. Насельніцтва станам на 2024 год складае звыш 50,5 тыс. чалавек[2].
На тэрыторыі раёна каля 7 500 прыватных домаўласніцтваў, звыш 480 шматпавярховых жылых дамоў. Маюцца 9 мікрараёнаў прыватнай жылой забудовы Біцялёва, Мішкава, Васькавічы, Ціраспаль, па вуліцах Ленінградскай і Цітова, пасёлкі Руба, Вярхоўе, Юр’ева горка[2].
На тэрыторыі раёна знаходзіцца больш з 280 вуліц і завулкаў, а таксама плошчы Перамогі, Тысячагоддзя, Прывакзальная[2].
Эканоміка
правіцьЧыгуначны раён з’яўляецца прамысловым раёнам. Галіновая структура прамысловага комплексу раёна прадстаўлена арганізацыямі машынабудаўнічай і металаапрацоўчай галіны, харчовай і лёгкай прамысловасці, вытворцамі будаўнічых матэрыялаў, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці[2].
На тэрыторыі раёна размешчаны такія прадпрыемствы як «Вістан», Віцебскі завод электравымяральных прыбораў, «Даламіт», Віцебскі лікёра-гарэлачны завод «Прыдзвінне», Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў, «Віцебская лесапільня», «Ціраспальскі агратэхсервіс», Віцебскі карданажна-паліграфічны камбінат «Пакроўскі», Віцебская абласная друкарня, «Вітбудтэхмаш», «Элект», «Віцебскмясамалпрам», «Віцяблянка», Віцебскае племпрадпрыемства[2].
Працуюць гандлёвыя прадпрыемствы «Веста», «Ніка», «Віцебсккніга», Віцебскі ўнівермаг, бізнес-цэнтр «Марка-сіці»[2].
На тэрыторыі раёна знаходзяцца чыгуначны вакзал і аўтавакзал, дзейнічаюць Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі і Аўтатранспартнае прадпрыемства № 4[2].
Адукацыя
правіцьНа тэрыторыі раёна працуюць Віцебскі філіял Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», Віцебскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі, Віцебскі дзяржаўны індустрыяльна-тэхналагічны каледж, гімназіі № 2 і № 4, 9 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 20 устаноў дашкольнай адукацыі, Цэнтр развіцця дзіцяці № 4[2].
Медыцына
правіцьМедыцынскія паслугі аказваюць гарадскія паліклінікі № 6 і № 7, абласны цэнтр хуткай медыцынскай дапамогі, абласны цэнтр медыка-сацыяльнай дапамогі[2].
Культура
правіцьДзейнічаюць культурна-спартыўны цэнтр Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі, палац культуры «Руба», культурна гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна»», гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, абласны палац дзяцей і моладзі, Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, бібліятэкі-філіялы № 3 імя Я. Купалы і № 19 імя Е. Лось, дзіцячая бібліятэка-філіял № 12 імя М. Астроўскага[2].
Працуюць музей Марка Шагала, музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, а таксама 11 музеяў, створаных ва ўстановах адукацыі[2].
На тэрыторыі раёна знаходзяцца 69 помнікаў гісторыі і культуры, многія з іх уключаны ў гарадскія турысцка-экскурсійныя маршруты[2].
Спорт
правіцьНа тэрыторыі раёна размешчаны 176 спартыўных збудаванняў, сярод якіх 26 спартыўных зал, 78 прыстасаваных памяшканняў для заняткаў фізічнай культурай і спортам, 2 горналыжныя трасы (Руба), 3 стралковыя ціры, 27 міні-футбольныя палі, 20 баскетбольных пляцовак, 27 валейбольных пляцовак, 6 хакейных скрынак, 5 футбольных палёў, плавальных басейнаў, 6 міні-басейнаў[2].
СМІ
правіцьНа тэрыторыі раёна дзейнічаюць рэдакцыі віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы», «Вячэрні Віцебск», «Віцебскія весці»[2].
Рэлігія
правіцьНа тэрыторыі раёна дзейнічаюць 9 канфесій і веравызнанняў, у якія ўваходзяць 28 абшчын розных рэлігійных арганізацый: 16 праваслаўных, 1 стараверская, 1 рымска-каталіцкая, 1 грэка-каталіцкая, 2 евагелічна-лютэранская, 3 хрысціян веры Евангельскай, 2 хрысціян Поўнага Евангелля, 1 сведкаў Іеговы, 1 бахаяў[2].
Паркі
правіцьЗялёнымі насаджэннямі занята 77,1 га раёна. У раёне размешчаны Парк культуры і адпачынку чыгуначнікаў, парк Пераможцаў, лесапарк «Юр’ева горка» і яго паўднёва-заходні працяг — зялёны масіў «Залатая гара», батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Рубаўскі», сквер Касманаўтаў[2].
Зноскі
- ↑ Сацыяльна-дэмаграфічны пашпарт Чыгуначнага раёна г. Віцебска 2021 год (руск.). Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2021. Праверана 27 красавіка 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Железнодорожный район | Витебск| Новости Витебска |Витебский горисполком . vitebsk.gov.by. Праверана 12 красавіка 2024.