Чыркавіцкі заказнік
(Пасля перасылкі з Чырковіцкі заказнік)
Чы́ркавіцкі, або Чырковіцкі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 463 га.
Чыркавіцкі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць |
Плошча | 463 га |
Дата заснавання | 1979 |
Размешчаны на нізінным балоце Непраходнае і вярховым Далёкае. Плоска-хвалістая тэраса р. Мольча з дзюнамі, катлавінамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя (слой торфу да 1,3 м).
У расліннасці пераважаюць хвойнікі сфагнавыя, кусціка- і пушыцава-сфагнавыя, шмат журавін.
Літаратура
правіць- Чыркавіцкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).