Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017

24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў праходзіў з 20 па 23 ліпеня 2017 года на Алімпійскім стадыёне імя Карла Дзекіні ў Грасета, Італія. Да спаборніцтваў, паводле правіл, былі дапушчаны спартсмены 1998 года нараджэння і маладзейшыя.

Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017
Горад-арганізатар Італія Грасета, Італія
Краіны-ўдзельніцы 48
Колькасць атлетаў 1149
Разыгрываецца медалёў 44
Цырымонія адкрыцця 20 ліпеня 2017
Цырымонія закрыцця 23 ліпеня 2017
Дата правядзення 2017
Стадыён «Карла Дзекіні»

На старт у 44 дысцыплінах чэмпіянату выйшлі 1149 лёгкаатлетаў з 48 краін Еўропы (579 юніёраў і 570 юніёрак)[1].

Зборная Расіі не ўдзельнічала ў спаборніцтвах у сувязі з бестэрміновай дыскваліфікацыяй нацыянальнай федэрацыі з лістапада 2015 года з прычыны допінгавага скандалу. У Грасета, тым не менш, выступілі чатыры расійскія лёгкаатлеты, якія атрымалі спецыяльны дазвол ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Усе яны выйшлі на старт у якасці нейтральных спартсменаў. Медалі змаглі заваяваць двое з іх, хадакі Сяргей Шырабокаў і Яна Смердава, якія сталі чэмпіёнамі Еўропы сярод юніёраў[2][3].

16-гадовы нарвежац Якаб Інгебрыгтсен, нягледзячы на тое, што быў маладзейшы за большасць удзельнікаў спаборніцтваў на 2-3 гады, прыехаў у якасці лідара сезона адразу на трох дыстанцыях: 1500, 5000 метраў і 3000 метраў з перашкодамі. У кожнай з іх ён выйшаў на старт[4]. Праз 2,5 гадзіны пасля падзення і восьмага месца ў фінале бегу на 1500 метраў Якаб выйшаў на старт бегу на 5000 метраў, дзе стаў чэмпіёнам, а на наступны дзень выйграў яшчэ адно золата, у стыпль-чэзе[5].

На чэмпіянаце былі пастаўлены два сусветныя рэкорды сярод юніёраў. Немец Ніклас Каўль набраў у дзесяцібор’і 8435 ачкоў і пераўзышоў дасягненне Торстэна Фоса (8397 ачкоў), пастаўленае на 35 гадоў раней яшчэ з выкарыстаннем дарослых снарадаў у кіданнях і бегу з бар’ерамі (з 2005 года юніёры выкарыстоўваюць палегчаныя ядро і дыск, а таксама бар’еры з паніжанай вышынёй)[6].

Аўтарам іншага рэкорду стала жаночая зборная Германіі (Катрын Фем, Кешыя Квадва, Зофія Юнк, Еніфер Монтаг), якая ў папярэднім забегу эстафеты 4×100 метраў паказала вынік 43,27. У фінале палепшыць гэты час ім не ўдалося[7].

Трохкратным прызёрам чэмпіянату стала брытанка Мая Бруні, якая выйграла бег на 200 метраў і стала трэцяй у дзвюх эстафетах. Яшчэ 13 чалавек выйгралі больш за адзін медаль[1].

Вынікі правіць

Скарачэнні: WJR — сусветны рэкорд сярод юніёраў | EJR — рэкорд Еўропы сярод юніёраў | NR — нацыянальны рэкорд | NJR — нацыянальны рэкорд сярод юніёраў | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах

Юніёры правіць

Від Золата Срэбра Бронза
100 м
(вецер: −4,3 м/с)
  Філіпа Торту
Італія
10,73   Самуэль Пурала
Фінляндыя
10,79   Олівер Бромбі
Вялікабрытанія
10,88
200 м
(вецер: −0,9 м/с)
  Тобі Харыс
Вялікабрытанія
20,81   Джона Эфалока
Вялікабрытанія
20,92   Самуэль Пурала
Фінляндыя
21,00
400 м   Уладзімір Ачэці
Італія
45,92
NJR
  Тыматэўш Зімны
Польшча
46,04   Ёнатан Сакур
Бельгія
46,23
800 м   Марына Блоўдак
Харватыя
1.48,70   Мархім Лонсдэйл
Вялікабрытанія
1.48,82   Джон Фіцсіманс
Ірландыя
1.49,15
1500 м   Джэйк Хэйуард
Вялікабрытанія
3.56,73   Дрыс Дэ Смет
Бельгія
3.56,98   Адрыян Бен
Іспанія
3.57,32
5000 м   Якаб Інгебрыгтсен
Нарвегія
14.41,67   Тарыку Навалес
Іспанія
14.44,66   Дарын Русу
Румынія
14.46,07
10 000 м   Дарын Русу
Румынія
31.08,86   Сяргей Палікарпенка
Італія
31.10,85   Сезгін Атач
Турцыя
31.12,18
Эстафета 4×100 м   Германія
Міла Скупін-Альфа
Томас Бартэль
Ёнатан Пецке
Эмануэль Штубікан
39,48   Італія
Андрэй Златан
Нікалас Артуза
Марыа Маркеі
Філіпа Торту
39,50
NJR
  Іспанія
Хаўер Траяна
Поль Рэтамаль
Даніэль Амбрас
Серхіа Лопес
Мануэль Дэ Нікалас
39,59
NJR
Эстафета 4×400 м   Італія
Уладзімір Ачэці
Эдаарда Скоці
Клаўдзіа Гецья
Алесандра Сібіліа
Альберта Нардзі
Мікеле Дэ Берці
3.08,68   Францыя
Фабрысіё Саідзі
Тэо Андан
Ліджы Мбае
Вільфрыд Ап'ё
Ларэнца Амары
Рэжыс Дзюрэмер
3.09,04   Польшча
Матэўш Жэзнічак
Антоні Валіцкі
Мацей Голуб
Тыматэўш Зімны
Себасцьян Якубоўскі
3.09,32
110 м з бар’ерамі
(вышыня бар’ераў: 99 зм)
(вецер: 0,0 м/с)
  Ясон Язеф
Швейцарыя
13,41   Роберт Сакала
Вялікабрытанія
13,48   Луіс Салорт
Іспанія
13,48
NJR
400 м з бар’ерамі   Вільфрыд Ап'ё
Францыя
49,93
NJR
  Алесандра Сібіліа
Італія
50,34   Давід Хасэ Пінеда
Іспанія
50,41
NJR
3000 м з перашкодамі   Якаб Інгебрыгтсен
Нарвегія
8.50,00   Алексіс Фелю
Францыя
8.53,73   Луіс Жылавер
Францыя
8.57,12
Хада на 10 000 м Сяргей Шырабокаў
Нейтральны атлет
43.21,29   Хасэ Мануэль Перэс
Іспанія
44.17,23   Эдуард Забужэнка
Украіна
44.22,16
Скачок у вышыню   Максім Недасекаў
Беларусь
2,33 м
NJR CR
  Дзмітрый Нікіцін
Украіна
2,28 м   Том Гейл
Вялікабрытанія
2,28 м
Скачок з шастом   Арман Дуплантыс
Швецыя
5,65 м
CR
  Бо Канда Літа-Берэ
Германія
5,45 м   Рамен Гавіён
Францыя
5,35 м
Скачок у даўжыню   Мілтыядыс Тэнтоглу
Грэцыя
8,07 м
(+1,6 м/с)
  Якуб Анджэйчак
Польшча
8,02 м
(+1,6 м/с)
  Эктар Сантас
Іспанія
7,96 м
(+0,8 м/с)
Трайны скачок   Мартэн Ламу
Францыя
16,97 м
(+0,7 м/с)
  Андрэа Далавале
Італія
16,87 м
(+0,5 м/с)
NJR
  Мельвін Рафін
Францыя
16,82 м
(-0,4 м/с)
Штурханне ядра
(вага снарада: 6 кг)
  Маркус Томсен
Нарвегія
21,36 м
NJR
  Шыман Мазур
Польшча
20,70 м   Адысей Музенідыс
Грэцыя
20,67 м
NJR
Кіданне дыска
(вага снарада: 1,75 кг)
  Оскар Стахнік
Польшча
62,01 м   Глеб Жук
Беларусь
60,16 м   Джордж Эванс
Вялікабрытанія
59,05 м
Кіданне молата
(вага снарада: 6 кг)
  Глеб Піскуноў
Украіна
81,75 м
NJR CR
  Аляксандр Шымановіч
Беларусь
77,74 м   Даніэль Раба
Венгрыя
75,95 м
Кіданне дзіды   Цыпрыян Мжыглуд
Польшча
80,52 м
NJR
  Аляксей Каткавец
Беларусь
76,91 м   Лукас Мутард
Францыя
74,22 м
Дзесяцібор'е
(юніёрскае)
  Ніклас Каўль
Германія
8435 ачкоў
WJR CR
  Ёханес Эрм
Эстонія
8141 ачко
NJR
  Карэл Тылга
Эстонія
8002 ачка

Юніёркі правіць

Від Золата Срэбра Бронза
100 м
(вецер: −1,4 м/с)
  Джына Акпэ-Мозес
Ірландыя
11,71   Кешыя Квадва
Германія
11,75   Інгвільд Мейнсет
Нарвегія
11,77
200 м
(вецер: −1,0 м/с)
  Мая Бруні
Вялікабрытанія
23,04   Зофія Юнк
Германія
23,45   Катрын Фем
Германія
23,49
400 м   Анастасія Брызгіна
Украіна
52,01   Андрэа Міклос
Румынія
52,31   Ханна Уільямс
Вялікабрытанія
52,55
800 м   Хахіса Мланга
Вялікабрытанія
2.06,96   Элі Бейкер
Вялікабрытанія
2.07,01   Габрыэла Гаянава
Славакія
2.07,15
1500 м   Джэма Рыкі
Вялікабрытанія
4.13,25   Ліліяна Георгіева
Балгарыя
4.16,73
NJR
  Харыет Ноўлз-Джонс
Вялікабрытанія
4.17,53
3000 м   Дэлія Склабас
Швейцарыя
9.10,13   Мацільда Сенешаль
Францыя
9.20,05   Надзя Батаклеці
Італія
9.24,01
5000 м   Ясмейн Лау
Нідэрланды
16.38,85   Мірыям Датке
Германія
16.39,81   Флор Дорнвард
Нідэрланды
16.41,71
Эстафета 4×100 м   Германія
Катрын Фем
Кешыя Квадва
Зофія Юнк
Еніфер Монтаг
43,44   Францыя
Элаіз дэ ла Тай
Сара Мінжас
Эстэль Рафэ
Марын Мін'ён
Флор-Жулі Кракр
44,03   Вялікабрытанія
Эбані Кэр
Аліша Рыс
Мая Бруні
Алівія Окалі
Ханна Браер
Джаз Кроўфард
44,17
Эстафета 4×400 м   Украіна
Іванна Аўрамчук
Джойс Коба
Ірына Марчак
Анастасія Брызгіна
Алена Радзюк
3.32,82
NJR
  Германія
Ванеса Анітае
Майке Герлах
Аліка Шміт
Карына Шваб
Элена Келеці
3.33,08   Вялікабрытанія
Майр Эдвардс
Мая Бруні
Эла Барэт
Ханна Уільямс
Джыл Чэры
Холі Мак-Артур
3.33,68
100 м з бар’ерамі
(вецер: +0,1 м/с)
  Сален Ндама
Францыя
13,15   Алісія Барэт
Вялікабрытанія
13,28   Клаўдзія Сіцяж
Польшча
13,33
400 м з бар’ерамі   Ясмін Жыжэ
Швейцарыя
55,90
NJR
  Агата Зупін
Славенія
55,96
NR
  Війві Лехікайнен
Фінляндыя
56,49
NJR
3000 м з перашкодамі   Ліза Эд
Германія
10.00,79   Таццяна Шабанава
Беларусь
10.03,32   Гюльназ Ускун
Турцыя
10.19,44
Хада на 10 000 м Яна Смердава
Нейтральны атлет
47.19,69   Тэрэза Цурэк
Германія
47.33,20   Мер'ем Бекмез
Турцыя
48.33,88
NJR
Скачок у вышыню   Міхаэла Грубая
Чэхія
1,93 м   Карына Таранда
Беларусь
1,87 м   Мая Нільсан
Швецыя
1,85 м
Скачок з шастом   Ліза Гунарсан
Швецыя
4,40 м   Молі Кодэры
Вялікабрытанія
4,35 м   Вілма Мурта
Фінляндыя
4,15 м
Скачок у даўжыню   Міліца Гардашавіч
Сербія
6,46 м
(+0,6 м/с)
  Табея Хрыст
Германія
6,41 м
(+1,0 м/с)
  Кайза Карлен
Швецыя
6,32 м
(-0,1 м/с)
Трайны скачок   Віялета Скварцова
Беларусь
14,21 м
(+2,4 м/с)
  Ільяніс Гіём
Францыя
13,97 м
(+2,2 м/с)
  Наомі Агбета
Вялікабрытанія
13,68 м
(+3,0 м/с)
Штурханне ядра   Юлія Рытэр
Германія
17,24 м   Ёрындэ ван Клінкенаў
Нідэрланды
16,89 м   Ганна Нядбала
Польшча
16,32 м
Кіданне дыска   Аляксандра Емяльянава
Малдова
56,38 м   Караліна Урбан
Польшча
53,88 м   Крысціна Ракочавіч
Чарнагорыя
53,56 м
Кіданне молата   Катаржына Скыпалава
Чэхія
64,78 м   Ева Мустафіч
Харватыя
63,09 м   Мікаэла Ўолш
Ірландыя
61,27 м
Кіданне дзіды   Нікаль Табачкава
Чэхія
55,10 м   Караліна Скроні
Італія
53,65 м   Эліна Кінуненаў
Фінляндыя
52,94 м
Сямібор’е   Аліна Шух
Украіна
6381 ачко
NJR
  Жэральдзін Рукштуль
Швейцарыя
6357 ачкоў
NR
  Сара Лагер
Аўстрыя
6083 ачка
NJR

Медальны залік правіць

Медалі ў 44 дысцыплінах лёгкай атлетыкі заваявалі прадстаўнікі 30 краін-удзельніц.

  Краіна-арганізатар

Месца Краіна Золата Серабро Бронза Усяго
1   Германія 5 7 1 13
2   Вялікабрытанія 5 6 8 19
3   Украіна 4 1 1 6
4   Францыя 3 5 4 12
5   Італія 3 5 1 9
6   Швейцарыя 3 1 0 4
7   Нарвегія 3 0 1 4
8   Чэхія 3 0 0 3
9   Беларусь 2 5 0 7
10   Польшча 2 4 3 9
11   Швецыя 2 0 2 4
12 Нейтральныя атлеты 2 0 0 2
13   Нідэрланды 1 1 1 3
  Румынія 1 1 1 3
15   Харватыя 1 1 0 2
16   Ірландыя 1 0 2 3
17   Грэцыя 1 0 1 2
18   Малдова 1 0 0 1
  Сербія 1 0 0 1
20   Іспанія 0 2 5 7
21   Фінляндыя 0 1 4 5
22   Бельгія 0 1 1 2
  Эстонія 0 1 1 2
24   Балгарыя 0 1 0 1
  Славенія 0 1 0 1
26   Турцыя 0 0 3 3
27   Аўстрыя 0 0 1 1
  Венгрыя 0 0 1 1
  Славакія 0 0 1 1
  Чарнагорыя 0 0 1 1
Всего 44 44 44 132

Зноскі

  1. а б European Athletics U20 Championships Grosseto 2017 — Results Book (англ.) (PDF). ЕА (23 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 5 жніўня 2017.
  2. "Очередной триумф Смердовой!". RusAthletics.com. 2017-07-20. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
  3. "Широбоков — чемпион Европы!". RusAthletics.com. 2017-07-22. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
  4. "Ingebrigtsen targets a hat-trick of titles in Grosseto" [англійская]. ЕА. 2017-07-19. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
  5. Adam Kopet (2017-07-24). "A Fall Keeps Jakob Ingebrigtsen from Perfect Weekend" [англійская]. RunnerSpace.com. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
  6. "Two world U20 records for Germany on final day in Grosseto" [англійская]. ЕА. 2017-07-23. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
  7. Diego Sampaolo (2017-07-24). "World U20 records fall in decathlon and women's 4x100m in Grosseto" [англійская]. ІААФ. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.

Спасылкі правіць