Шаблон:Падзеі 8 снежня
- 877: У Камп’ені адбылася каранацыя Людовіка II Заікі як караля Заходне-Франкскага каралеўства.
- 1154: Расціслаў Мсціславіч стаў вялікім князем кіеўскім.
- 1409: У Берасці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра план сумесных вайсковых дзеянняў супраць Тэўтонскага ордэна.
- 1432: Ашмянская бітва паміж войскамі вялікіх князёў Свідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча.
- 1506: Жыгімонт I Стары абраны каралём польскім.
- 1524: Заснавана нікарагуанская Гранада.
- 1812: Расійскія войскі занялі Гародню ў ходзе вайны 1812 года.
- 1854: Папа Рымскі Пій IX, абвясціў догму Незаганнага пачацця Дзевы Марыі.
- 1918: На пасяджэнні ЦК КПЛіЗБ ў Вільні ўтвораны Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Літвы.
- 1926: У БССР увайшлі Рэчыцкі і Гомельскі паветы.
- 1991: Падпісанне ў Віскулях пагаднення аб скасаванні Дамовы аб утварэнні СССР і спыненні яго існавання. Стварэнне СНД.