Шапка Манамаха
Шапка Манамаха — галоўная рэгалія рускіх вялікіх князёў і цароў. Сімвал-карона самадзяржаўя ў Расіі. Уяўляе сабой залаты філігранны востраканечны галаўны ўбор сярэднеазіяцкай працы канца XIII — пачатку XIV стагоддзя з сабалінай аблямоўкаю, упрыгожаны каштоўнымі камянямі: жэмчугам, рубінамі, ізумрудамі і крыжам.

«Шапка Манамаха» адносіцца да ліку самых старажытных рэгалій, якія захоўваюцца ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля. Пачынаючы з Івана Каліты, ва ўсіх духоўных граматах маскоўскіх князёў згадваецца «шапка залатая». Магчыма, што менавіта яна ўпершыню ў 1572 годзе ў завяшчанні Івана Грознага была названая «шапкай Манамаха».
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).