Шпакі (гурт)

беларускі музычны ансамбль

«Шпакі́»беларускі вакальна-інструментальны ансамбль.[1]

Шпакі
Жанры поп-музыка і рок-музыка
Краіны
Адкуль Мінск
Мовы песень руская і беларуская

Гісторыя правіць

Утварыўся ў 1969 годзе, дзякуючы намаганням трубача Міхала Гальдштэйна. Перад тым ён граў разам з Уладзімірам Мулявіным у філарманічным ансамблі «АрБіта-67». Струнную частку «Шпакоў» сфармавалі студэнты фізфаку БДУ — Аляксандар Сцепаненка (гітара), Эдуард Ваданосаў (бас) і Вячаслаў Чыжэўскі (сола-гітара). Трывалы касцяк «Шпакоў» сфарміраваўся з прыходам арганіста і вакаліста Аляксандра Гаўрыловіча. Праз гурт прайшло мноства вакалістаў — ад Валянціна Буркаценкі да будучай удзельніцы «Верасоў» Галіны Пучковай і Аляксандра Саладухі.

Першыя некалькі гадоў «Шпакі» базіраваліся ў Палацы культуры Камвольнага камбіната, дзе рэгулярна гралі на танцах. На той час у ПК мелася добрая апаратура. У 1972 годзе гурт перабраўся ў ПК Трактарнага завода. Гурт Міхала Гальдштэйна заняў прамежкавы, кампрамісны стан паміж афіцыйнай эстрадай і рок-падмосцем. «Шпакі» абслугоўвалі грамадскія мерапрыемствы, звязаныя з МТЗ, партканферэнцыі ды камсамольскія з’езды, удзельнічалі ў конкурсах і фестывалях «палітычнай песні». На танцавальных вечарынах «Шпакам» дазвалялася выконваць, што хацелі яны самі: «The Beatles», «The Rolling Stones», «Chicago[en]», «ABBA» і Дону Самэр[en]. Сапраўднай легендай у сталічнай рок-тусоўцы стала гісторыя з набыццём «Шпакамі» камплекта нямецкай апаратуры «Dynacord[de]».

Гурт неаднаразова запрашаўся беларускім тэлебачаннем. Музыкі удзельнічалі ў здымках пад каляднай ялінай і зборным канцэрце ў мінскім Палацы спорту. У 1977 годзе «Шпакі» апынуліся на Усесаюзным тэлебачанні ў Маскве. Іх запрасілі на тэлепраграму «Шире круг[ru]». Там узніклі праблемы з беларускамоўным назовам ансамбля і знешнім выглядам музыкантаў.

У рэпертуары «Шпакоў» мелася шмат беларускіх песень, у тым ліку ўласнай вытворчасці. Міхал Гальдштэйн напісаў музыку да песні «Курганы», некалькі твораў прапанаваў Эдуард Ваданосаў. Песня «Дзе ж ты, зорка мая» на музыку Ігара Лучанка і словы Адама Русака выдала фірма «Мелодия[ru]». У студыю Беларускага радыё гурт пусцілі толькі ноччу пасля асабістага ціску Лучанка, таму што аматарскія гурты ўвогуле не маглі рабіць запісы на радыё. «Зорка» ўвайшла ў песенны зборнік кампазітара, выдадзены на вінілавай кружэлцы ў 1974 годзе з каментарам Генадзя Бураўкіна на вокладцы. Рарытэтная плытка цяпер захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

У 1980 годзе гурт спыніў дзейнасць, бо яго лідар Міхал Гальдштэйн эміграваў у ЗША.

Склад правіць

  • Міхал Гальдштэйн — вакал, труба
  • Аляксадр Соркін — вакал
  • Галіна Пучкова — вакал
  • Аляксандр Гаўрыловіч — арган, вакал
  • Вячаслаў Чыжэўскі — гітара
  • Віктар Навумаў — гітара
  • Эдуард Ваданосаў — бас-гітара
  • Аляксандр Малажавы — бубны

Узнагароды і фестывалі правіць

  • прадстаўлялі Мінск на аўтарытэтным джазавым фестывалі «Бурштынавая труба» ў Коўне (1970)
  • удзельнічалі ва Усесаюзным фестывалі савецкай моладзі (1972—1973)
  • выступалі ў Ленінградзе ў межах конкурсу «Алло, мы ищем таланты![ru]» (1973)
  • абаранялі гонар Трактарнага завода на выставе ў ВДНХ СССР (1974)
  • бралі ўдзел у канцэрце-мітынгу ў гонар XI Усясветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Гаване (1978)

Зноскі

  1. Сямашка, Віктар. !OUT: «Шпакі» прыляцелі!* (Фота, аўдыё). Тузін Гітоў (22 лютага 2014). Праверана 15 чэрвеня 2021.

Спасылкі правіць