Шпанкі
Шпанкі (Meloidae) — сямейства насякомых атраду цвердакрылыя. Больш за 4000 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 8 відаў, 5 з іх з роду майкі (Meloe).
Шпанкі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Lytta aenea | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Meloidae Gyllenhal, 1810 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падсямействы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Даўжыня 8-42 мм. Афарбоўка яркая, часта з металічным бляскам. Галава апушчаная, шыепадобна перацягнутая. Надкрылы шырэй за пярэдняспінку, не прылягаюць да бакоў брушка. Вусікі 8-11 членікавыя, шнура- або ніткападобныя, на канцах патоўшчаныя. Ператварэнне поўнае, ускладненае. Лічынкі маюць 3 стадыі, кормяцца яйцамі саранчовых, мёдам, паразітуюць у гнёздах пчол, знішчаюць іх патомства. Дарослыя жукі аб’ядаюць кветкі і лісце раслін. Характэрная асаблівасць шпанкоў — наяўнасць у целе (асабліва ў крыві) яду кантарыдзіну, які надае жукам непрыемны пах і смак, таму большасць насякомаедных іх не ядуць (акрамя курэй, ластавак, вожыкаў).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Александровіч А. Р. Шпанкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 386—387.