Вірджынія

штат ЗША
(Пасля перасылкі з Штат Вірджынія)

Вірджынія, Віргінія[3] (англ.: Commonwealth of Virginia) — садружнасць у складзе ЗША, якая мае правы штата. Фактычна, дзесяты штат у складзе ЗША, адзін з так званых Паўднёва-Атлантычных штатаў. Насельніцтва — 7,2 млн чалавек (12-е месца ў ЗША; даныя 2000 г.). Этнічны склад: афраамерыканцы — 19,6 %, немцы — 11,7 %, амерыканцы — 11,2 %, англічане — 11,1 %, ірландцы — 9,8 %. Сталіца — Рычманд, найбуйнейшы горад — Вірджынія-Біч, іншыя буйныя гарады — Алегзандрыя, Лінчберг, Норфалк, Ньюпарт-Ньюс, Портсмут, Хэмптан, Чэсапік.

Вірджынія
англ.: Commonwealth of Virginia
Сцяг
Сцяг
Краіна
Гімн: Carry Me Back to Old Virginny[d][1] і Our Great Virginia[d][1]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 25 чэрвеня 1788
Кіраўнік Ralph Northam[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 110 862 км²
Вышыня
над узроўнем мора
290 м
Вірджынія на карце
Вірджынія, карце
Часавы пояс зона Амерыка/Нью-Ёрк[d]
Код ISO 3166-2 US-VA
Афіцыйны сайт(англ.) 
Commons-logo.svg Вірджынія на Вікісховішчы

Афіцыйныя мянушкі: «Стары дамініён» (Old Dominion) і «Маці прэзідэнтаў» (Mother of Presidents). Афіцыйны дэвіз — «Так заўсёды будзе з тыранамі» (лац.: Sic semper tyrannis!).

ГеаграфіяПравіць

На ўсходзе прыбярэжная забалочаная раўніна. У сушу глыбока ўразаецца Чэсапікскі заліў і эстуарыі рэк. На захадзе невысокія горы Апалачы з хрыбтом Блу-Рыдж (каля 1743 м). У цэнтры — плато Підмант. Клімат умераны, цёплы і вільготны. Тэмпература зімой апускаецца да −9 °C, летам дасягае +38 °C. Гадавая сума ападкаў 800—1200 мм. На схілах гор хваёвыя і мяшаныя лясы.

Судовая сiстэма i злачыннасцьПравіць

Судовая сiстэма Вiрджынii падзяляецца на чатыры асноўныя ўзроўнi: Вярхоўны суд, Апеляцыйны суд, акруговыя суды i раённыя суды. Вярхоўны суд, якi складаецца з галоўнага суддзi i 6 суддзяў, з'яўляецца судом апошняй iнстанцыi ў штаце. У яго асноўныя абавязкi ўваходзiць перагляд рашэнняў, вынесеных судамi нiжэйшай iнстанцыi, у тым лiку крымiнальныя i грамадзянскiя справы.[4]

У 2018 годзе ў Вiрджынii на кожныя 100 000 чалавек прыходзiлася 200 гвалтоўных злачынстваў, у параўнаннi з 380,6 на 100 000 па краiне. Усяго ў 2018 г. забойстваў: 391 (17 месца).[5]

Вядомыя асобыПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 (unspecified title) Праверана 9 мая 2020.
  2. Population Estimates Program
  3. арт. ВіргініяБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
  4. https://virginia.courtrecords.org/civil-court-records/
  5. https://www.vsp.virginia.gov/downloads/Crime_in_Virginia/Crime%20In%20Virginia%202019.pdf