Шчаўе прыбярэжнае

Шчаўе прыбярэжнае[3] (Rumex hydrolapathum) — від шматгадовых травяністых раслін роду шчаўе родам з балот і прэснаводных берагоў Еўропы і Заходняй Азіі.

Шчаўе прыбярэжнае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex hydrolapathum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1155356
EOL  29667357
IPNI  697202-1
TPL  kew-2424106

Назва правіць

Шчаўе прыбярэжнае, карпач, шчавух[4], шчаў конскі[5], конскі шчавей[6].

Батанічнае апісанне правіць

 
Rumex hydrolapathum. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Гэта самы высокі від у родзе з кветканоснымі сцебламі, якія дасягаюць вышыні да 2 метраў. Адзін з невялікай колькасці дэкаплоідных арганізмаў, які змяшчае дзве сотні асобных храмасом.

Распаўсюджанне і месцы пражывання правіць

Расліна родам з Еўропы і Заходняй Азіі. Расце каля азёр, рэк і на марскіх узбярэжжах. Як правіла, сустракаецца блізка да краю вады або расце на плыткаводдзі[7].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Water dock: Rumex hydrolapathum. NatureGate. Праверана 30 снежня 2013.