Шчыпоўка звычайная (Cobitis taenia) — рыба сямейства ўюновых атрада карпападобных. Народныя назвы каза, кусачка, сіколка, сякушка, точка.

Шчыпоўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cobitis taenia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163981
NCBI  98395
EOL  212556

Апісанне правіць

Даўжыня да 12 см. Цела падоўжанае, сціснутае з бакоў. Афарбоўка стракатая, светла-жоўтая, па баках — паласа бураватых ці чорных плям. Каля рота 6 кароткіх вусіхаў. Пад вачыма высоўныя двухраздзелышя шыпы, якімі можа ўкалоць або ўшчыпнуць (адсюль назва).

Пашырэнне правіць

Пашырана ў прэсных вадаёмах Еўропы (да 60° паўночнай шыраты) і Азіі. Сучтракаецца ў вадаёмах Далёкага Усходу, паўночнага Кітая і Японіі. На тэрыторыі Беларусі звычайны від. Насяляе ціхія мелкаводныя затокі і залівы з іліста-пясчаным грунтам, у які закопваецца.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца дробнымі воднымі беспазваночнымі.

Характэрна поліплаідыя (ікра можа развівацца пры стымуляцыі спермай самцоў блізкароднасных відаў). У лічынак пасля вылуплівання развіваюцца вонкавыя жабры — рэдкая з'ява для прэснаводных рыб.

Промысел правіць

Выкарыстоўваецца як прынада пры лоўлі драпежных рыб.

Літаратура правіць