Шандар Пецёфі
Ша́ндар Пе́цёфі (венг.: Petőfi Sándor; 1 студзеня 1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя — 31 ліпеня 1849) — венгерскі паэт, прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму.
Шандар Пецёфі | |
---|---|
венг.: Petőfi Sándor | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | славацк.: Alexander Petrovič |
Псеўданімы | Rónai Sándor і Andor deák |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1823[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | мерк. 31 ліпеня 1849[1][2][…] (26 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Маці | Mária Hrúzová[d] |
Жонка | Júlia Szendrey[d] |
Дзеці | Zoltán Petőfi[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, акцёр, пісьменнік |
Мова твораў | венгерская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() | |
![]() |
Быў статыстам у тэатры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842 года.
У ранняй паэзіі (зборнік «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фальклорнымі матывамі, галоўныя тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамантычныя настроі выразіліся ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—1846), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 г. у Галіцыі і рэвалюцыйных падзей у Пешце 1848—1849 гг. яго паэзія набыла яскрава рэвалюцыйна-дэмакратычны характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэвалюцыйных ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апублікавана ў 1874 г.) пра трагічны лёс рэвалюцыянера.
На беларускую мову яго вершы пераклалі А. Зарыцкі, Я. Семяжон, М. Хведаровіч, М. Аўрамчык, апавяданні — Г. Сапрыка, М. Татур.

Беларускія перакладыПравіць
- Ліра і меч: Выбр. Пер. М. Хведаровіча. Прадм. Дз. Рада. Мн., 1971.
- Выбраная паэзія: Пер. М. Хведаровіча; новая рэд. перакладаў М. Ермалаева. Мн., 2017.
- У кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957.
- У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977.
- У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1978.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118593226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Sándor Petőfi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Баршчэўскі Л. Пецёфі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).