Эдмон Гандзінэ
Эдмон Гандзінэ (фр.: Edmond Gondinet; 7 сакавіка 1828, Лар’ер, дэпартамент Верхняя В’ена — 19 лістапада 1888, Нёі-сюр-Се) — французскі драматург і лібрэтыст. Паставіў каля сарака п’ес на парыжскіх сцэнах, супрацоўнічаў, у прыватнасці, з Э. Лабішам і А. Дадэ.
Эдмон Гандзінэ | |
---|---|
фр.: Edmond Gondinet | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Pierre-Edmond-Julien Gondinet |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1828[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1888[1][2][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | лібрэтыст, драматург, пісьменнік |
Мова твораў | французская |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСпачатку спалучаў літаратурную кар’еру з адміністрацыйнай, аднак затым сышоў у адстаўку з пасады намесніка начальніка аддзела ў Міністэрстве фінансаў Францыі, каб цалкам прысвяціць сябе працы драматурга. Стварыў каля 40 п’ес, дэбютаваўшы аднаактовай камедыяй «Занадта цікаўны» (фр.: Trop curieux), пастаўленай на сцэне Камеды Франсэз 25 чэрвеня 1863 года.
Гандзінэ найбольш вядомы як аўтар лібрэта да трох опер Леа Дэліба: «Так сказаў кароль» (1873), «Жан дэ Нівель» (1880) і «Лакмэ» (1883), дзве апошнія — у суаўтарстве з Філіпам Жылем. Ён таксама супрацоўнічаў з кампазітарамі Раберам Планкетам і Раулем Пюньё .
Узведзены ў званне рыцара ордэна Ганаровага легіёна ўказам ад 14 жніўня 1869 года.[3]
Імем Гандзінэ ў 1899 годзе названа вуліца ў Парыжы (rue Edmond Gondinet).
Лібрэта
правіць- «Так сказаў кароль» (фр.: Le roi l’a dit) (1873), апера камік, упершыню выкананая ў Парыжы ў Апера-Камік 24 мая 1873 года, потым яшчэ раз у тым жа тэатры 3 чэрвеня 1885 года на музыку Леа Дэліба
- «Le Dada» (1876), вадэвіль у трох дзеях, упершыню выкананы ў Парыжы ў Тэатры Вар’етэ 18 лютага 1876 года ў музычным супрацоўніцтве з Жулем Кастэ . Гэты спектакль ніколі не друкаваўся
- «Le Grand Casimir» (1879), спектакль у трох дзеях, упершыню выкананы ў Парыжы ў Тэатры Вар’етэ 11 студзеня 1879 года, у супрацоўніцтве з Жулем Прэвелем і Альбертам дэ Сен-Альбінам (лібрэта) і Шарлем Лекокам (музыка). Нягледзячы на тое, што лібрэта было надрукавана, яно не было падпісана Эдмонам Гандзінэ
- «Les Voltigeurs de la 32ème» (1880), апера камік у трох дзеях, упершыню выкананая ў Парыжы ў Тэатры Рэнесанс 7 студзеня 1880 года, у супрацоўніцтве з Жоржам Дзювалем (лібрэта) і Раберам Планкетам (музыка)
- «Жан дэ Нівель» (1880), опера ў трох дзеях, упершыню выкананая ў Парыжы ў Апера-Камік 8 сакавіка 1880 года, у супрацоўніцтве з Філіпам Жылем (лібрэта) на музыку Леа Дэліба
- «Лакмэ» (1883), опера ў трох дзеях, упершыню выкананая ў Парыжы ў Апера-Камік 14 красавіка 1883 годзе, у супрацоўніцтве з Філіпам Жылем (лібрэта) на музыку Леа Дэліба
- «Mam’zelle Gavroche» (1885), аперэта ў трох дзеях, упершыню выкананая ў Парыжы ў Тэатры Вар’етэ 24 студзеня 1885 года, у супрацоўніцтве з Эрнестам Блюмам і Альбертам дэ Сен-Альбінам (лібрэта) на музыку Фларымона Эрвэ. Гэта лібрэта ніколі не друкавалася
Зноскі
Літаратура
правіць- Крылов В. А. Гондине, Эдмонд // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.