Філіп Жыль

французскі публіцыст і драматург

Філіп Эміль Франсуа Жыль (фр.: Philippe Emile François Gille, 10 снежня 1831, Парыж — 19 сакавіка 1901, Парыж) — французскі публіцыст і драматург.[5] Ён напісаў больш за дваццаць лібрэта ў перыяд з 1857 па 1893 гады, найбольш вядомыя з якіх «Манон» Ж. Маснэ і «Лакмэ» Л. Дэліба.

Філіп Жыль
фр.: Philippe Gille
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Philippe François Émile Gille[1]
Дата нараджэння 18 снежня 1830(1830-12-18)[2][1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1901(1901-03-19)[3][2][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, лібрэтыст, пісьменнік, літаратурны крытык, драматург
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У маладосці займаўся скульптурай.

У 1861 годзе стаў сакратаром «Тэатр Лірык». Пісаў у газетах і часопісах Le Petit Journal, L'Écho de Paris, «Ле Салей», L’Histoire, з 1869 года пісаў у «Le Figaro», дзе пад псеўданімам «Жалезная маска» (фр.: Le Masque de fer) вёў тэатральную хроніку. Актыўна выступаў як літаратурны крытык з артыкуламі пра новыя кнігі Віктора Гюго, Анатоля Франса, П’ера Лоці, Эрнеста Рэнана і іншых выдатных французскіх пісьменнікаў (сабраны ў пяць зборнікаў пад агульнай назвай «Літаратурная барацьба» (фр.: La bataille littéraire; 1889—1893). У 1899 годзе быў абраны членам Акадэміі вытанчаных мастацтваў.[6]

Жыль выступіў сааўтарам Эжэна Лабіша ў вадэвілі «30 мільёнаў Глядыятара» (фр.: Les 30 millions de Gladiator; 1875 г.) і Анры Мельяка ў камедыі «Муж для Бабеты» (фр.: Le mari à Babette; 1881), выдаў кнігу вершаў «Гербарый» (фр.: L'herbier; 1887), якая дазволіла крытыку Полю Жынісці заўважыць, што, нягледзячы на назву, «у паэтычных кветках гэтага чароўнага зборніка свежы колер і жывыя фарбы толькі што сабранага ўраджаю».[7]

Быў жанаты з дачкой кампазітара Віктора Масэ.[8]

Лібрэта

правіць

Зноскі

  1. а б в birth certificate — С. 19–21. Праверана 12 чэрвеня 2024.
  2. а б в People of Modernity Base Праверана 29 сакавіка 2024.
  3. Philippe GILLE // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. пасведчанне аб смерці — С. 20. Праверана 12 чэрвеня 2024.
  5. Georges Moreau, Revue universelle : recueil documentaire universel et illustré, vol. 11, Paris, Larousse, 1901, p.430.
  6. Bertrand Marchal. Mallarmé. — Presses de l'Université de Paris-Sorbonne, 1998. — P. 467. — ISBN 2840501201.
  7. Paul Ginisty. L’Année littéraire, 7 juin 1887. — Цит. по: Catulle Mendès. Le mouvement poétique français de 1867 à 1900 (англ.)
  8. New international encyclopedia. — 2-е. — Dodd, Mead and Company, 1915. — Т. 9. — P. 764.

Літаратура

правіць