Жан дэ Нівель (опера)
«Жан дэ Нівель» (фр.: Jean de Nivelle) — опера ў трох дзеях Леа Дэліба на французскае лібрэта Эдмона Гандзінэ і Філіпа Жыля. Прэм’ера спектакля адбылася 6 сакавіка 1880 года ў Апера-Камік у Парыжы з Жан-Аляксандрам Талазакам , французскім тэнарам, у галоўнай ролі. Гісторыя заснавана на гістарычнай асобе Жане дэ Нівелі з французскага роду Манмарансі , які адмовіўся разам са сваім бацькам Жанам II дэ Манмарансі падтрымаць Людовіка XI у яго вайне супраць Карла Смелага.
Жан дэ Нівель | |
---|---|
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Эдмон Гандзінэ і ФІліп Жыль |
Мова лібрэта | французская |
Жанр | опера камік |
Першая пастаноўка | 6 сакавіка 1880 |
Нягледзячы на тое, што першапачаткова опера задумавалася як камічная, шмат у чым яна блізкая да вялікай оперы, узорам якой быў Дж. Меербер. Опера аказалася папулярнай у свой час: за год пасля прэм’еры было пастаўлена 100 спектакляў. Паміж 1881 і 1882 гадамі яна таксама выконвалася ў тэатры «Ла Манэ » ў Бруселі, Санкт-Пецярбургу, Капенгагене, Будапешце, Вене і Стакгольме. Потым яна знікла з рэпертуару і была адноўлена толькі ў Парыжы ў 1908 годзе ў Муніцыпальным тэатры Гётэ-Лірык . У адноўленным спектаклі 1908 года ролю Арлет спявала Мар’яна Нікот, дачка стваральніка ролі, а галоўную — Дэвід Дэўрыес .[1]
Ферэнц Ліст у 1881 годдзе ў сваім познім выключным стылі пачаў сачыняць вольную фантазію аб аркестравым уступе да оперы, за якім рушыў услед уступ да самой балады. Але рукапіс застаўся няпоўным і няскончаным. У каталогу твораў Ф. Ліста ён мае нумар S698 і з’яўляецца адзінай опернай фантазіяй Ліста, задуманай на тэмы Л. Дэліба.
Партыі
правіцьРоля | Голас | Прэм’ерны акцёрскі склад, 9 сакавіка 1880 года (Дырыжор: Жуль Данбэ ) |
---|---|---|
Жан дэ Нівель | тэнар | Ж.-А. Талазак |
Граф Шарале | барытон | Э.-А. Таскін |
Арлет | сапрана | Ж. Білбо-Вашле |
Сімона | мецца-сапрана | Энгалі (фр.: Engally) |
Дыяна дэ Батрэйлі | дзюгазон | Міранэ (фр.: Mirane) |
Паж Ізалін | дзюгазон | Дальбрэт (фр.: Dalbret) |
Саладзін д’Англюр | бас | (фр.: Maris) |
Сір дэ Малікарнэ | камічны тэнар | П'ер Грыво |
Барон дэ Батрэйлі | бас[2] | Гурдон (фр.: Gourdon) |
Стары чалавек | бас | Эцьен Трой |
Хор: зборшчыкі вінаграда, лорды, пажы, варта. |
Сюжэт
правіцьПасля аркестравай прэлюдыі дзеянне разгортваецца ў Бургундыі, у пачатку валдарання Людовіка XI. Заслона ўздымаецца перад зборшчыкамі вінаграда, якія з прыкрасцю глядзяць услед маладому пастуху, які сыходзіць, не адказваючы на іх заклікі: гэта Жан дэ Нівель, які нядаўна прыбыў сюды з невядомага месца. Дзікаваты і загадкавы, ён знікае, як толькі нехта думае, што ведае, хто ён. Гэта ўзбуджае цікаўнасць старой ведзьмы Сімоны. Ёй ахоплівае рэўнасць і гнеў за свайго сына Тыбо, які сядзіць у турме за крадзеж, з якім яна хоча ажаніць сваю пляменніцу Арлет, але апошняя ненавідзіць Тыбо і ўлюбляецца ў Жана. Сама Арлет падазрае, што прыгожы пастух можа быць герцагам Жанам дэ Манмарансі, які збег ад каралеўскага двара, каб пазбегнуць няўдалага шлюбу і хаваецца ад караля ў сельскай мясцовасці. Калі граф дэ Шарале і Дыяна дэ Батрэйлі выходзяць на паляванне, яны не пазнаюць Жана. Сір Малікарнэ (камічны персанаж) таксама быў адпраўлены са двара, каб знайсці і вярнуць зніклага зяця. Барон Батрэйлі, яшчэ адна камічная роля, міністр герцага, выкарыстоўвае прысутнасць каралеўскага пасланца для прасоўвання сваіх інтарэсаў, у той час як Саладзін, сябар графа Шарале, злуецца на Жана за крадзеж яго дубца.
У другой дзеі пры двары Філіпа Добрага, Ізалін кіруе святам. Дыяна прадстаўляе Арлет, якая падабаецца старому герцагу і якая здолела прымірыць яго з сынам. Арлет спявае мудрагелістае фабліо . Саладзін ставіць пастку для Арлет, каб спакусіць яе і разбурыць яе добразычлівасць, калі яна спрабуе сустрэцца з Жанам. Жан з’яўляецца ў той момант, калі Саладзін пільнуе яе, і яны агаляюць мячы. Пазней Жан абвінавачвае Арлет у спатканні з Саладзінам і прызнае, што забіў яго. Яго сапраўдную асобу раскрыла Сімона. Калі Шарале асуджае Жана, Малікарнэ ўмешваецца, але кароль ужо прысудзіў Жана за паўстанне. Шарале вызваляе Жана і просіць яго камандаваць бургундскімі войскамі супраць караля.
Трэцяя дзея — гэта світанне на раўніне Манлеры і бітва на адлегласці. Арлет шукае Жана, а паранены Шарале кажа, што яго выратаваў са смяротнай засады невядомы салдат (які, як мы ведаем, быў Жан). Затым уваходзіць Жан, бледны, без зброі: перад сцягам Францыі ён страціў адвагу. Аднак Арлет прыходзіць да яго і кажа яму, што Сімона ўсё яшчэ разам з Малікарнэ намышляюць яго забіць. Жан не слухае яе, але затым Шарале вяртаецца пасля перамоваў з каралём, які памілаваў Жана. Жан вырашае, што замест таго, каб зноў сустрэцца з французскімі войскамі, ён сыдзе, але разам з Арлет.[3]
Зноскі
- ↑ Stoullig, E. Les Annales du théâtre et de la musique, 34eme édition, 1908. Librairie Paul Ollendorff, Paris, 1909, p. 357—358. She is referred to as Mlle Nicot-Bilbaut-Vauchelet.
- ↑ Абазначаецца ў вакальнай партытуры як «Ларуэт» у гонар спевака Жана-Луі Ларуэта (1731—1792), што азначае тып характарнага бас-голасу.
- ↑ Перакладзена з Henri de Curzon 'Delibes', 1926, p159-162.
Літаратура
правіць- Decé, H., Review: " Théâtre Lyrique Municipal de la Gaité: Jean de Nivelle ", Le théâtre Vol. 1908/II, No. 239, 1908, pp. 18–22
- Forbes, Elizabeth, «Talazac, Jean-Alexandre» in L. Macy (ed.), The Grove Book of Opera Singers, Oxford University Press US, 2008, p. 483. ISBN 0-19-533765-4
- Pottinger, Mark A., Review: Léo Delibes, Jean de Nivelle: Dossier de presse parisienne (1880), Music and Letters Vol. 89, No. 3, 2008, pp. 434–435