Эдмунд Леапольдавіч Фрык

Эдмунд Леапольдавіч (Эдмунд Эміліян) Фрык (15 кастрычніка 1840Гродзенская губерня — каля 1920, Каўнас) — літоўскі і беларускі інжынер, архітэктар. Бацька літоўскага архітэктара Эдмунда Альфонса Фрыка  (літ.).

Эдмунд Леапольдавіч Фрык
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1840(1840-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1920
Месца смерці
Дзеці Edmundas Frykas[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1840 года ў Гродзенскай губерні ў шляхецкай сям’і рэфармацкага веравызнання  (англ.). Пасля заканчэння курсу ў Слуцкай кальвінісцкай гімназіі паступіў у 1858 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча. Адтуль выпушчаны ў 1863 годзе са званнем архітэктурнага памочніка і з правам на чын X класа. Службовую дзейнасць Э. Фрык пачаў у пермскай будаўнічай і дарожнай камісіі, а з пераўтварэннем яе ў будаўнічае аддзяленне губернскага праўлення складаўся малодшым інжынерам. З 1870 года Э. Фрык прылічыўся да Міністэрства ўнутраных спраў і адкамандзіраваны ў галоўнае таварыства расійскіх чыгунак на пасаду начальніка дыстанцыі Варшаўскай чыгункі. Тут праслужыў да 1890 года.

Некаторы час Э. Фрык складаўся пры Тэхнічна-будаўнічым камітэце  (руск.) і займаўся прыватнымі працамі. У 18951899 гадах займаў пасаду віцебскага губернскага інжынера  (руск.). З перапынкамі з 1875 года жыў у Каўнасе, дзе займаўся прыватнай архітэктурнай практыкай[1]

Праекты правіць

 
Расонская сядзіба

Пабудовы па яго праектах:

У сакавіку 1898 года ўваходзіў у склад камісіі для асведчання віцебскага трамвая[3].

Зноскі

  1. Nijolė Lukšionytė-Tolvaišienė  (літ.). Edmundas Emilijonas Frykas. Visuotinė lietuvių enciklopedija  (руск.), T. VI (Fau-Goris). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 264 psl.
  2. Stanisławów. W: Antoni Urbański: Memento kresowe. Warszawa: nakładem Autora, 1929, s. 126—127.
  3. 117 ЛЕТ СО ВРЕМЕНИ ОТКРЫТИЯ ТРАМВАЙНОГО ДВИЖЕНИЯ В ГОРОДЕ ВИТЕБСКЕ (руск.)