Эдуарда Саенс дэ Буруага

Эдуарда Саенс дэ Буруага-і-Паланка (ісп.: Eduardo Sáenz de Buruaga y Polanco; 15 красавіка 189317 лютага 1964) — іспанскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Эдуарда Саенс дэ Буруага
Дата нараджэння 15 красавіка 1893(1893-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 лютага 1964(1964-02-17) (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Званне генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Grand Cross of the Order of Cisneros Grand Cross of the Royal and Military Order of Saint Hermenegild Grand Cross of the Military Merit - White Badge Grand Cross of Naval Merit with white badge

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Порт-о-Прэнс у сям’і патомнага ваеннага[1]. У 1910 годзе паступіў у пяхотную акадэмію Таледа. Праз тры гады, атрымаўшы ваенную адукацыю, накіраваўся ў Іспанскае Марока, дзе прайшла большая частка яго вайсковай кар’еры да пачатку грамадзянскай вайны.

У 1920-я гады прымае ўдзел у Рыфскай вайне. Двойчы быў паранены (25 кастрычніка 1921 і 18 ліпеня 1922).

У 1936 годзе Эдуарда Саенс дэ Буруага далучыўся да змоўшчыкаў, якія рыхтавалі путч супраць рэспубліканскага ўрада. Падчас паўстання супраць ўладаў кіраваў захопам горада Тэтуан[2][3] і некаторы час узначальваў сілы мяцежнікаў у Марока (потым кіраўніцтва перададзена Франсіска Франка)[4]. У наступным Буруага кіраваў рознымі аперацыямі паўстанцаў у кантынентальнай Іспаніі і адзначыўся правядзеннем рэпрэсій[5][6]. Удзельнічаў у баях пад Мадрыдам, пры Хараме[7], Брунетэ[8], Тэруэлі.

У лютым 1939 года прызначаны кіраўніком Заходняй ваеннай зоны Іспанскага Марока. У жніўні таго ж года стаў ваенным губернатарам калоніі. З 1944 — генерал-губернатар Кампа-дэ-Гібралтар, з 1948 — генерал-капітан Балеарскіх астравоў, з 1952 — камандуючы II ваеннай акругай (Севілья), з 1957 — кіраўнік грамадзянскай гвардыі[9]/

Эдуарда Саенс дэ Буруага памёр у дзевяць гадзін раніцы 17 лютага 1964 года ў сваім доме ў Мадрыдзе[1].

Зноскі

  1. а б Ha muerte el teniente general don Eduardo Sáenz de Buruaga y Polanco
  2. Hugh Thomas (1976). La Guerra Civil Española, Barcelona: Círculo de Lectores, pág. 241
  3. José Manuel Martínez Bande (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro, pág. 263
  4. José Manuel Martínez Bande (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro, pp. 263, 265
  5. Paul Preston (2006). Dos siglos de imagen de Andalucía. Sevilla: Centro de Estudios Andaluces, pp. 240-242
  6. Manuel Ángel García Parody (2009). El Germinal del sur. Conflictos mineros en el Alto Guadiato, 1881-1936, Centro de Estudios Andaluces, pág. 121
  7. José Manuel Martínez Bande (1981). La batalla de Pozoblanco y el cierre de la bolsa de Mérida, Ed. San Martín, pág. 108
  8. Antony Beevor (2005). La Guerra civil española, Ed. Crítica, pág. 416
  9. Decreto de 8 de febrero de 1957 por el que pasa a ejercer el cargo de Director general de la Guardia Civil el Teniente General don Eduardo Sáenz de Buruaga y Polanco

Спасылкі правіць