Адкрыць галоўнае меню

Эдуард Аляксеевіч Белагураў

беларускі мастак

Эдуард Аляксеевіч Белагураў (27 лістапада 1947, Бабруйск17 мая 1998) — беларускі мастак.

Эдуард Аляксеевіч Белагураў
Дата нараджэння: 27 лістапада 1947(1947-11-27)
Месца нараджэння:
Дата смерці: май 1998 (50 гадоў)
Грамадзянства:
Род дзейнасці: мастак
Вучоба:
«Равеснікі», Э. Белагураў.

БіяграфіяПравіць

Стварыў шэраг манументальных роспісаў, у тым ліку будынка сярэдняй школы №1 Бабруйска, памяшканняў вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума ў Бабруйску, роспісы ў Рагачове[1].

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны і партрэта. Асноўныя творы: «Асенні крос» (1975), «Пачатак вясны» (1976), «Дыялог» (1982), «Пачатак вясны», «Дзеці вайны», «Вяртанне», «Більярдны шар слоновай косці», «Хірургі. Аперацыя», «Eccetera... Eccetera...», «Каменчыкі з Планерскага», «Ілюзіяніст».

Аўтар партрэтаў: «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, Уладзіміра Тоўсціка, Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара, «Партрэт бацькоў», «Будаўніца Марыя Русак»; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псіхалагічных работ; нацюрмортаў: «Майстэрня мастака» — змяшэнне сюжэтаў высокага неба, нацюрморту і майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пейзажаў: «Снежная зіма» і інш.; сюжэтных карцін: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленні жанчын: бабуля, маці і дачка.

Творы Эдуарда Белагурава зберагаюцца ў дзяржаўных музеях і прыватных зборах Беларусі, Расіі і іншых краін.

Зноскі

СпасылкіПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Эдуард Аляксеевіч Белагураў // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. – Мінск, 1998. — С. 60.
  • Эдуард Аляксеевіч Белагураў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2. – Мінск, 1996. – С. 383.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т.6: 1960-я – сярэдзіна 1980-х гг./ Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В. І. Жук. – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – 375 с.: іл.
  • Эдуард Аляксеевіч Белагураў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. – 1984. — Т. 1 – С. 324.
  • Барейко, И. Художник, искавший истину / Ирина Барейко // Бабруйскае жыццё. - 2008. - 23 янв. - С. 9.
  • Бабаева, В. «Радуга надежды»: [Пленэр юных художников бел. ассоциации ЮНЕСКО в Бобруйске, посвящённый памяти Э. Белогурова] // Белорусский шинник (Бобруйск ). – 1999. – 11 июня.
  • Миронович, Л. Смертью смерть поправ...: Памяти Эдуарда Белогурова // Бобруйский курьер. – 1998. – 1 декабря.
  • Зеленой, К. Сувениры недавних годов: венок воспоминаний на могилу бобруйского живописца Э. Белогурова // Бабруйскае жыццё. – 1998. – 18 лістапада.
  • Зеляной, К. Каменьчык ад Цыпінай гары // Літаратура і мастацтва. – 1979. – 2 лютага. (№ 5). — С. 10.
  • Краўцоў, В. Маё “Я” ў жывапісе // Культура. – 1996. – 2-8 ліпеня. (№ 26). – С. 13.
  • Краўцоў, В. Мастак з вялікай літары // Бабруйскае жыццё. – 1996. – 15 чэрвеня. - С. 2.
  • Кравцов, В. Иногда он пишет портреты на родине Гойи // Могилёвская правда. – 1996. – 8 июня. — С. 3.
  • Мікалаеў, Р. Задумаў мастак партрэт…// Магілёўская праўда. – 1986. – 9 мая.
  • Карчажкіна, Т. Крыніцы натхнення // Камуніст. — 1986. — 4 студзеня.
  • Замежнае турнэ карціны: [«Дзіця вайны» бабруйскага жывапісца Эдуарда Белагурава] // Камуніст. — 1981. — 20 лістапада.
  • Мальцава А. Памяці цудоўнага жывапісца // Культура № 47(865). 2008, 22—28 лістапада.
  • Рудкоўскі, М. Цень на белым квадраце, або некалькі штрыхоў да творчага партрэта мастака Эдуарда Белагурава // Магілёўская праўда. — 1981. — 15 жніўня.
  • Эдуард Аляксеевіч Белагураў: некралог // Бабруйскае жыццё. — 1998. — 21 мая.