Эдуард Аляксеевіч Белагураў

беларускі мастак
(Пасля перасылкі з Эдуард Белагураў)

Эдуард Аляксеевіч Белагураў (27 лістапада 1947, г. Бабруйск — 17 мая 1998) — беларускі мастак.

Эдуард Аляксеевіч Белагураў
Фатаграфія
Дата нараджэння 27 лістапада 1947(1947-11-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 мая 1998(1998-05-17) (50 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр станковы жывапіс і партрэт
Вучоба
Уплыў Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 27 лістапада 1947 года ў Бабруйску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1974 годзе. Вучыўся ў Гаўрылы Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1975 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1977 года[1].

Памёр 17 мая 1998 года[1].

Творчасць

правіць

Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах фігуратыўнай карціны і партрэта[1].

Асноўныя творы: «Дзеці вайны», «Дыялог», «Партрэт бацькоў», «Сямейны партрэт», «Каменьчыкі з Планерскага», «Ілюзіяніст», «Мелодыя адыходзячай ночы», «Вяртанне», «Час цішыні», «Хірургі. Аперацыя», «Залаты яблык», «Більярдны шар слановай косці», «Eccetera… Eccetera…»[1].

 
«Равеснікі», Э. Белагураў.

Аўтар партрэтаў: «Вечар на Сеняжы» — групавы партрэт мастакоў Мікалая Ісаёнка, Уладзіміра Тоўсціка, Кацярыны Паплаўскай і самога аўтара, «Партрэт бацькоў», «Будаўніца Марыя Русак»; аўтапартрэтаў: ад кубічных да рэалістычных, глыбока псіхалагічных работ; нацюрмортаў: «Майстэрня мастака» — змяшэнне сюжэтаў высокага неба, нацюрморту і майстэрні мастака, «Палявыя кветкі» і інш.; пейзажаў: «Снежная зіма» і інш.; сюжэтных карцін: напр. «Шаткоўка капусты» — паўстаюць тры пакаленні жанчын: бабуля, маці і дачка.

Стварыў шэраг манументальных роспісаў, у тым ліку будынка сярэдняй школы № 1 Бабруйска, памяшканняў вучылішчаў № 226, медыцынскага, актавай зале механіка-техналагічнага тэхнікума ў Бабруйску, роспісы ў Рагачове[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і Міністэрства культуры Расіі[1].

Узнагароды

правіць

У 1980 годзе ўзнагароджаны дыпломам Акадэміі мастацтваў СССР[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё Белагураў Эдуард Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  2. Белагураў Эдуард Аляксеевіч(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2016. Праверана 3 чэрвеня 2016.

Літаратура

правіць
  • Белагураў Эдуард Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Белагураў Эдуард Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — С. 383.
  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т.6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг./ Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома В. І. Жук. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 375 с.: іл.
  • Белагураў Эдуард Аляксеевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Т. 1. А капэла — Габелен. — С. 324. — 727 с. — 10 000 экз.
  • Барейко, И. Художник, искавший истину / Ирина Барейко // Бабруйскае жыццё. — 2008. — 23 янв. — С. 9.
  • Бабаева, В. «Радуга надежды»: [Пленэр юных художников бел. ассоциации ЮНЕСКО в Бобруйске, посвящённый памяти Э. Белогурова] // Белорусский шинник (Бобруйск). — 1999. — 11 июня.
  • Миронович, Л. Смертью смерть поправ…: Памяти Эдуарда Белогурова // Бобруйский курьер. — 1998. — 1 декабря.
  • Зеленой, К. Сувениры недавних годов: венок воспоминаний на могилу бобруйского живописца Э. Белогурова // Бабруйскае жыццё. — 1998. — 18 лістапада.
  • Зеляной, К. Каменьчык ад Цыпінай гары // Літаратура і мастацтва. — 1979. — 2 лютага. (№ 5). — С. 10.
  • Краўцоў, В. Маё «Я» ў жывапісе // Культура. — 1996. — 2-8 ліпеня. (№ 26). — С. 13.
  • Краўцоў, В. Мастак з вялікай літары // Бабруйскае жыццё. — 1996. — 15 чэрвеня. — С. 2.
  • Кравцов, В. Иногда он пишет портреты на родине Гойи // Могилёвская правда. — 1996. — 8 июня. — С. 3.
  • Мікалаеў, Р. Задумаў мастак партрэт…// Магілёўская праўда. — 1986. — 9 мая.
  • Карчажкіна, Т. Крыніцы натхнення // Камуніст. — 1986. — 4 студзеня.
  • Замежнае турнэ карціны: ["Дзіця вайны" бабруйскага жывапісца Эдуарда Белагурава] // Камуніст. — 1981. — 20 лістапада.
  • Мальцава А. Памяці цудоўнага жывапісца // Культура № 47(865). 2008, 22—28 лістапада.
  • Рудкоўскі, М. Цень на белым квадраце, або некалькі штрыхоў да творчага партрэта мастака Эдуарда Белагурава // Магілёўская праўда. — 1981. — 15 жніўня.
  • Эдуард Аляксеевіч Белагураў: некралог // Бабруйскае жыццё. — 1998. — 21 мая.

Спасылкі

правіць