Электрум
(Пасля перасылкі з Электр)
Эле́ктрум, электр — мінерал, разнавіднасць самароднага золата.
Электрум | |
---|---|
Формула | Au·Ag |
Сінгонія | кубічная |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2—3 |
Шчыльнасць | 1,5—1,65 г/см³ |
Утрымлівае 25—50 % серабра, дамешкі тэлуру, медзі, сурмы, ртуці і інш. Сустракаецца пераважна ў выглядзе дэндрытаў або дробных часцінак няправільнай формы, зрэдку ў выглядзе крышталёў. Колер ад залаціста-жоўтага да светла-жоўтага з металічным бляскам. Шчыльнасць 1,5—1,65 г/см³. Цвёрдасць 2—3.
Даволі рэдкі мінерал. Сустракаецца ў гідратэрмальных радовішчах, кварцавых і халцэдонавых жылах. Уваходзіць у склад залатых руд. Сустракаюцца самародкі масай да 400 г.
Літаратура
правіць- Эле́ктрум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 101. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Эле́ктрум // Т. 30. Экслибрис — Яя. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 128. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Эле́ктрум // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 427. (руск.)
Спасылкі
правіць- Каталог Минералов (руск.)
- Электр Архівавана 11 красавіка 2015. // Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей [Пер. с нем.]. — М.: ДиректМедиа Паблишинг, 2007. (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Электрум