Электрычны вугор

Электрычны вугор (Electrophorus electricus) — рыба сямейства электрычных вугроў атрада гімнотападобных.

Электрычны вугор
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Electrophorus electricus Linnaeus, 1766


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163322
NCBI  8005
EOL  206595

Апісанне

правіць

Пашыраны ў рэках паўночна-ўсходняй часткі Паўднёвай Амерыкі і ў прытоках сярэдняга і ніжняга цячэння р. Амазонка. Цела падоўжанае, голае, даўжынёй да З м (звычайна 1—1,5 м), маса да 40 кг. Уздоўж бакоў знаходзяцца электрычныя органы (даюць разрад да 650 В), якія ён выкарыстоўвае для абароны ад ворагаў, паралізацыі здабычы, лакацыі. Спіннога і брушных плаўнікоў няма. Анальная адтуліна на горле. Корміцца дробнай рыбай. Здольны доўгі час знаходзіцца без вады. Аб’ект промыслу.

Літаратура

правіць