Эліс Бакай

албанскі футбаліст

Эліс Бакай (алб.: Elis Bakaj; нар. 25 чэрвеня 1987, Тырана, Албанія) — албанскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Рух» з Брэста і былы ігрок нацыянальнай зборнай Албаніі.

Футбол
Эліс Бакай
Elis Bakaj.jpeg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эліс Фламур Бакай
Нарадзіўся 25 чэрвеня 1987(1987-06-25)[1][2][…] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Albania.svg Албанія
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 91
Маладзёжныя клубы
1996 Албанія Крысталі
1996—2002 Албанія Партызані (Тырана)
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2009 Албанія Партызані (Тырана) 136 (23)
2009—2011 Албанія Дынама (Тырана) 58 (30)
2011—2012 Румынія Дынама (Бухарэст) 27 (5)
2012   Украіна Чарнаморац (Адэса) 10 (3)
2012—2014 Украіна Чарнаморац (Адэса) 24 (6)
2014—2015 Албанія Тырана 27 (13)
2015 Ізраіль Хапаэль (Раанана) 1 (0)
2015—2016 Албанія Тырана 27 (14)
2016 Харватыя Спліт 10 (1)
2017 Албанія Влазнія (Шкодэр) 14 (6)
2017—2018 Албанія Кукесі 20 (12)
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 49 (19)
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 4 (0)
2021— Беларусь Рух Брэст
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Албанія Албанія (да 19) 3 (0)
2005—2007 Албанія Албанія (да 21) 8 (2)
2007—2013 Албанія Албанія 27 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 студзеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 19 лютага 2019
Commons-logo.svg Эліс Бакай на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў займацца футболам у клубе «Крысталі», аднак хутка перабраўся ў «Партызані». У студзені 2002 года далучыўся да асноўнай каманды «Партызані», падпісаўшы сямігадовы кантракт, а на наступны год дэбютаваў за каманду ў Кубку Інтэртота. У канцы 2003 года гуляў за фарм-клуб «Нацыяналі» ў трэцім дывізіёне Албаніі. Пасля вяртання стаў часцей трапляць у склад.

У студзені 2009 года за 100 тысяч еўра перайшоў у тыранскае «Дынама», стаўшы найдаражэйшым іграком у гісторыі клуба. Дзякуючы добрым выступленням за клуб двойчы прызнаваўся іграком года ў Албаніі. У студзені 2011 года перайшоў у бухарэсцкае «Дынама», а ў лютым 2012 года стаў іграком адэскага «Чарнаморца». Трывала выступаў у складзе ўкраінскага клуба, гуляў у групавым раўндзе Лігі Еўропы, аднак у сакавіку 2014 года ў сувязі з пачаткам хваляванняў ва Украіне разам з іншымі легіянерамі пакінуў адэскі клуб. Вярнуўшыся на радзіму, не замацаваўся ў клубах «Кукесі» і «Скендэрбэў», пасля чаго ў ліпені 2014 года перайшоў у «Тырану», дзе паспяхова правёў два гады, за выключэннем жніўня 2015 года, калі кораткачасова быў іграком «Хапаэля» з Раананы.

У ліпені 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з харвацкім клубам «Спліт», аднак ужо ў лістападзе таго ж года пакінуў яго з-за фінансавых праблем. Вярнуўшыся ў Албанію, зноў стаў трэніравацца з «Тыранай», аднак з-за санкцый УЕФА, якая забараніла клубу рэгістраваць трансферы, так і не стаў іграком сталічнага клуба і пазней папоўніў склад шкодэрскай «Влазніі». У жніўні 2017 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у склад дзеючага чэмпіёна Албаніі «Кукесі», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, з 12 галамі ішоў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.

У сакавіку 2018 года перайшоў у беларускі клуб «Шахцёр» з Салігорска[4]. У салігорскай камандзе стаў адным з лідараў. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2019 заставаўся адным з вядучых ігракоў каманды, толькі з кастрычніка з-за траўмы амаль не з’яўляўся на полі. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[6].

У студзені 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Дынама»[7]. З-за траўмы прапусціў большую частку сезона 2020. У снежні 2020 года перайшоў у іншы брэсцкі клуб — «Рух»[8].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Албаніі.

21 лістапада 2007 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Албаніі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2008 супраць Румыніі (1:6), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

ДасягненніПравіць

Зноскі