Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Эмануэль Адэбаёр
Emmanuel Adebayor - Lech - Manchester 026.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эмануэль Шай Адэбаёр
Нарадзіўся 26 лютага 1984(1984-02-26)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Flag of Togo.svg Тога
Рост 191 см
Вага 84 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Турцыя Кайсерыспор
Нумар 4
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 1999 Тога Агаза
1999 — 2001 Францыя Мец
Клубная кар’ера*
2001 — 2003 Францыя Мец 44 (15)
2003 — 2006 Францыя Манака 79 (18)
2006 — 2009 Англія Арсенал (Лондан) 104 (46)
2009 — 2012 Англія Манчэстэр Сіці 34 (15)
2011   Іспанія Рэал Мадрыд 14 (5)
2011 — 2012   Англія Тотэнхэм Хотспур 33 (17)
2012 — 2015 Англія Тотэнхэм Хотспур 59 (18)
2016 Англія Крыстал Пэлас 12 (1)
2017 — 2019 Турцыя Істанбул Башакшэхір 60 (24)
2019 — Турцыя Кайсерыспор
Нацыянальная зборная**
2000 — Тога Тога 87 (32)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 жніўня 2019.

Эмануэ́ль Адэбаё́р (фр.: Emmanuel Adebayor; нар. 26 лютага 1984, Ламэ, Тога) — тагалезскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Кайсерыспор» і нацыянальнай зборнай Тога. Удзельнік чэмпіянату свету 2006 і неаднаразовы ўдзельнік кубкаў афрыканскіх нацый.

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Выступаў за англійскі «Арсенал» (2006—2009), за французскія клубы «Манака» (2003—2006) і «Мец» (2001—2003).

Нядрэнна дэбютаваў за «Мец» у сезоне 2001/02, але яшчэ мацней ён уразіў усіх у наступным сезоне, забіўшы 13 галоў. Такой гульнёй зацікавіў «Манака». З гэтым клубам дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2003/04, а таксама быў прызнаны лепшым тагалезскім іграком года.

За «Арсенал» дэбютаваў у матчы супраць «Бірмінгем Сіці», які кананіры выйгралі з лікам 2:0, а сам тагалезец забіў адзін з галоў. У сезоне 2006/07 Адэбаёр забіў 8 мячоў у складзе «Арсенала» і з сыходам Анры стаў галоўнай ударнай сілай свайго клуба. У маі 2007 года гулец падпісаў з «Арсеналам» доўгатэрміновы кантракт.

18 ліпеня 2009 года за 25 млн фунтаў перайшоў у «Манчэстэр Сіці», дзе адразу забіў 14 галоў у Прэм'ер-Лізе. Аднак у сезоне 2010/11 Адэбаёр перастаў трапляць у асноўны склад і ў студзені 2011 года быў аддадзены ў арэнду мадрыдскаму «Рэалу» да канца сезону з правам выкупу за 15 млн фунтаў.

25 жніўня 2011 года на правах арэнды перабраўся ў «Тотэнхэм Хотспур». 21 жніўня 2012 года «Тотэнхэм» выкупіў правы на іграка, сума здзелкі склала 5 млн фунтаў[2]. 13 верасня 2015 кантракт паміж «шпорамі» і нападнікам быў разарваны.

У студзені 2016 года Адэбаёр падпісаў кантракт з іншым лонданскім клубам — «Крыстал Пэлас»[3]. У чэрвені 2016 года пакінуў «Крыстал Пэлас» па заканчэнні кантракта[4].

Пасля зыходу з «Крыстал Пэлас» паўгады заставаўся без клуба. У студзені 2017 года стаў іграком турэцкага клуба «Істанбул Башакшэхір»[5], які пакінуў у чэрвені 2019 года. У жніўні 2019 года падпісаў аднагадовы кантракт з «Кайсерыспорам»[6].

МіжнароднаяПравіць

За нацыянальную зборную Тога пачаў гуляць у 2000 годзе. Стаў сапраўдным героем краіны, забіўшы 11 галоў у афрыканскай кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2006 і стаўшы яе найлепшым бамбардзірам, дзякуючы чаму зборная Тога ўпершыню ў сваёй гісторыі патрапіла на мундыяль. Нягледзячы на невялікі канфлікт з кіраўніцтвам зборнай на Кубку афрыканскіх нацый 2006, Эмануэль стаў капітанам зборнай.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць