Эміль Маль
Эміль Маль (фр.: Émile Mâle, 2 чэрвеня 1862, Камантры — 6 кастрычніка 1954, Фантэн-Шаалі) — французскі гісторык мастацтва.
Эміль Маль | |
---|---|
фр.: Émile Mâle | |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1862[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 кастрычніка 1954[2][3][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | П’ер Маль[d] і Жыльбер Эміль-Маль[d] |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, пісьменнік, выкладчык універсітэта, гісторык |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў ліцэй у Сент-Эцьене, у 1886 годзе — Вышэйшую нармальную школу. З 1886 па 1889 год выкладаў рыторыку ў ліцэях Сент-Эцьена, Тулузы, Парыжа. У 1889 годзе абараніў дысертацыю па рэлігійным мастацтве Францыі XII стагоддзя; з 1906 года выкладаў у Сарбоне, дзе ўзначаліў, у 1912 годзе, кафедру гісторыі мастацтва.
У 1918 годзе быў абраны членам Акадэміі надпісаў і прыгожага пісьменства. З 1923 па 1937 год быў дырэктарам Французскай школы ў Рыме. У 1927 годзе стаў членам Французскай акадэміі.
Эміль Маль памёр 6 кастрычніка 1954 года, ва ўзросце 92 гадоў.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўнай сферай інтарэсаў Эміля Маля было сярэднявечнае хрысціянскае мастацтва, з’яўляецца аўтарам вялікай колькасці публікацый, у тым ліку шэрагу манаграфій па цэрквах і саборах Францыі (Рэймскі, Шартрскі, сабор Альбі). Частка яго работ прысвечана хрысціянскай архітэктуры Рыма. Асноўная заслуга Маля у тым, што ў эпоху, калі гісторыя мастацтваў яшчэ ўспрымалася як забаўка для адукаваных эстэтаў, ён прыўнёс у яе навуковыя метады і прынцыпы.
Зноскі
- ↑ Mathieu Émile MÂle // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Émile Male // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Émile Mâle // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 19 чэрвеня 2020.
- ↑ Émile Mâle // Académie française Праверана 8 ліпеня 2020.
- ↑ http://www.aibl.fr/membres/academiciens-depuis-1663/article/emile-male
- ↑ https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
- ↑ http://rcin.org.pl/Content/14905/WA488_5871_P1765_R1927-1928-RPAU.pdf
- ↑ http://apmembres2.iec.cat/detall.aspx?pkMembrePLE=21
- ↑ https://www.medievalacademy.org/page/CompleteCorrFellow Праверана 28 сакавіка 2023.