Эпіхлоргідры́н, 1-хлор-2,3-эпаксіпрапан, хлорметылаксіран, CH2(O)CHCH2Cl — арганічнае рэчыва, насычаны вуглевадарод.

Эпіхлоргідрын
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C₃H₅ClO
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 106-89-8
PubChem 7835
Рэг. нумар EINECS 203-439-8
SMILES
RTECS TX4900000
ChemSpider 13837112

Бясколерная вадкасць з рэзкім непрыемным пахам. Тэмпература плаўлення — 57 °С, тэмпература кіпення 116,11 °C. Добра раствараецца ў арганічных растваральніках, з вадой утварае азеатропную сумесь. Лёгка запальваецца.

Эпіхлоргідрын атрымліваюць дыгідрахлараваннем дыхлоргідрынаў гліцэрыны, эпаксідаваннем аліхларыду.

Выкарыстоўваецца у вытворчасці сінтэтычнай гліцэрыны, эпаксідных смол, эпіхлоргідрынавых каўчукоў, іонаабменных смол.

Шкоднае ўздзеянне правіць

Эпіхлоргідрын раздражняе слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і выклікае дэрматыты. Шкодна ўздзейнічае на ныркі і печань.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць