Эрнаніс
А́ндэрсан Эрна́ніс ды Карва́лью Вія́на Лі́ма[3] (парт.: Anderson Hernanes de Carvalho Viana Lima; нар. 29 мая 1985, Аліянса, Бразілія), больш вядомы як проста Эрнаніс або Эрнанес — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Спорт Рэсіфі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Эрнаніс можа згуляць на ўсялякай пазіцыі ў паўабароне. Ён добра вядомы сваёй тэхнікай, а таксама быць ахайным і спраўным валоданнем мячом, з магчымасцю дакладна перадаць мяч на сярэдныя і доўгія дыстанцыі.
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Андэрсан Эрнаніс ды Карвалью Віяна Ліма | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 мая 1985[1][2][…] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ера
правіцьУ дарослым футболе Эрнаніс дэбютаваў у 2005 годзе выступамі за «Сан-Паўлу», выхаванцам якога з’яўляецца. Разам з клубам двойчы станавіўся чэмпіёнам краіны. Пры гэтым у 2008 годзе ігрок стаў найлепшым футбалістам краіны. У 2007 і 2008 гадах уваходзіў у сімвалічную зборную чэмпіянату.
6 жніўня 2010 года «Сан-Паўлу» пагадзіўся на пераход іграка ў «Лацыа»[4]. Эрнаніс падпісаў кантракт на пяць гадоў, «Лацыа» пры гэтым выклаў 11,1 млн еўра за іграка. У сваім дэбютным матчы паўабаронца забіў выконваючы штрафны ўдар у матчы супраць «Дэпартыва».
31 студзеня 2014 года Эрнаніс падпісаў 4,5-гадовы кантракт з міланскім «Інтэрам»[5]. 1 верасня 2015 года турынскі «Ювентус» абвясціў аб набыцці Эрнаніса ў апошні дзень трансфернага акна за 11 млн еўра[6].
Не здолеўшы замацавацца ў складзе турынцаў, у лютым 2017 года за 8 млн еўра перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»[7]. У ліпені 2017 года на правах арэнды вярнуўся ў «Сан-Паўлу»[8]. Па заканчэнні сезона ў пачатку 2018 года зноў далучыўся да «Хэбэй Чайна Форчун».
У снежні 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Сан-Паўлу». Пакінуў клуб у ліпені 2021 года, а ў жніўні далучыўся да «Спорт Рэсіфі».
У сваім першым матчы за зборную Бразіліі атрымаў чырвоную картку ў матчы супраць зборнай Францыі.
Дасягненні
правіцьКлубныя
правіць«Сан-Паўлу»:
- Чэмпіён Бразіліі (2): 2007, 2008
«Лацыа»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2013
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі: 2016
- Уладальнік Кубка Італіі: 2016
Міжнародныя
правіцьБразілія:
- Пераможца Кубка канфедэрацый: 2013
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008
Крыніцы
правіць- ↑ Hernanes // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ HERNANES anderson de carvalho andrade // Argentine Soccer Database
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ Fora da Libertadores, São Paulo oficializa venda de Hernanes. Globoesporte.globo.com.
- ↑ Welcome to Inter, Hernanes! Архівавана 1 лютага 2014.. Афіцыйны сайт «Інтэра»
- ↑ Эрнанес перешел в «Ювентус». by.tribuna.com
- ↑ «Ювентус» объявил о продаже Эрнанеса в «Хэбэй Чайна Форчун» за 8 млн евро. by.tribuna.com
- ↑ Эрнанес уехал из Китая и вернулся в «Сан-Паулу». by.tribuna.com
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрнаніс