Эрык Дурм
Эрык Дурм (ням.: Erik Durm; нар. 12 мая 1992, Пірмазенс, Германія) — нямецкі футбаліст, абаронца клуба «Кайзерслаўтэрн». Чэмпіён свету 2014 года ў складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 мая 1992[1][2] (32 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | ||||||||||||||||||
Рост | 183 см | ||||||||||||||||||
Вага | 73 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Кайзерслаўтэрн | ||||||||||||||||||
Нумар | 37 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьПаспяхова гуляў за другую каманду «Майнца 05», за якую правёў 33 матчы і забіў 13 галоў, пасля чаго перабраўся ў дортмундскую «Барусію». Сезон 2012/13 правёў у другой камандзе «Барусіі».
Летам 2013 года быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 года дэбютаваў у таварыскім матчы з клубам «Магдэбург» і ў гэтай жа гульні забіў гол. Спачатку гуляў у якасці нападніка, але з сезона 2013/14 Юрген Клоп з прычыны траўм крайніх абаронцаў быў вымушаны паспрабаваць га гэтай пазыціі Эрыка Дурма, дзе ён паспяхова зайграў, час ад часу падмяняючы Лукаша Пішчака і Марцэля Шмельцэра.
У ліпені 2018 года перайшоў у англійскі «Хадэрсфілд Таўн»[3]. Па выніках сезона 2018/19 «Хадэрсфілд Таўн» выбыў у Чэмпіёншып, і ў ліпені 2019 года Дурм вярнуўся ў Германію, папоўніўшы склад франкфурцкага «Айнтрахта».
У чэрвені 2022 года перайшоў у «Кайзерслаўтэрн».
Міжнародная кар’ера
правіцьПаспяхова прадстаўляе юнацкую зборную Германіі (да 19), за якую правёў 2 матчы і забіў 2 галы. З 2013 года стаў выступаць за моладзевую зборную Германіі (да 21). З 2014 года стаў выступаць за нацыянальную зборную Германіі.
Дасягненні
правіць«Барусія» Дортмунд:
- Уладальнік Кубка Германіі: 2017
- Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2013, 2014
«Айнтрахт» Франкфурт:
- Пераможца Лігі Еўропы: 2022
Германія:
- Чэмпіён свету: 2014
Зноскі
- ↑ Erik Durm // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Erik Durm // As — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Защитник дортмундской «Боруссии» Дурм перешел в «Хаддерсфилд». by.tribuna.com.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрык Дурм
- Профіль на сайце kicker.de (ням.)