Эўгле́на (Euglena) — род аднаклетачных водарасцей сямейства эўгленавых.

Эўглена
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euglena Ehrenberg, 1830


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  9620
NCBI  3038
EOL  11704

Апісанне правіць

Клеткі рухомыя, верацёна-, яйца-, стужкападобныя, цыліндрычныя або трохгранна-прызматычныя, больш-менш спіральна закручаныя, даўжынёй да 500 мкм і больш, здольныя да метабалізму. Пярэдні канец звужаны і закруглены, задні — завостраны, радзей закруглены або з вузкім шыпападобным адросткам. На пярэднім канцы ёсць аранжава-чырвонае вочка, пульсуючыя вакуолі і адтуліна глоткі, з якой выходзіць адзін жгуцік (орган руху), другі, кароткі, знаходзіцца ўнутры глоткі. Клетачнае ядро ў сярэдняй, радзей задняй частцы.

Хларапласты (ад 1 да многіх) зялёныя, рознай формы, пасценныя, радзей восевыя, з пірэноідамі або без іх. Прадукт асіміляцыі — парамілон. Некаторыя водарасці выпрацоўваюць гематахром.

Размнажэнне вегетатыўнае (падоўжаным дзяленнем у рухомым або пальмелападобным стане). Пры неспрыяльных умовах утварае цысты.

Віды і экалогія правіць

Адрозніваецца 155 відаў. Пашыраны пераважна ў невялікіх прэсных вадаёмах (лужынах, гумінізаваных або засоленых азёрах і рэках), балотах, на вільготным грунце, некаторыя віды — у забруджаных водах. Летам шэраг відаў можа выклікаць «цвіценне» вады зялёнага або чырвонага колеру. На Беларусі 25 відаў, большасць адзначана ў Прыпяці і сажалках Палесся, часцей трапляюцца эўглена зграбная (Euglena gracilis), зялёная (Euglena viridis), ігольчастая (Euglena acus), спірагірная (Euglena spirogyra), хвастатая, Эрэнберга (Euglena ehrenbergii); эўглена зменлівая (Euglena mutabilis) трапляецца ў глебе.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Аб'ект лабараторных даследаванняў (эўглена зграбная, эўглена зялёная (Euglena viridis)). На прыкладзе эўглены зялёнай даследаваны асаблівасці будовы і жыццядзейнасці аднаклетачных водарасцей.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць