Юзаф Валовіч (староста лінгоўскі)
Юзаф Валовіч (? — 1779) — дзяржаўны дзеяч.
Юзаф Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ваўжынец Ануфрый Хлявінскі[d] | ||||||
Пераемнік | Віктарын Бухавецкі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
Пераемнік | Андрэй Антоні Гліндзіч[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тадэвуш Юндзіл[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Валкавіцкі[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тадэвуш Юндзіл[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Валкавіцкі[d] | ||||||
Смерць | 1779[1] | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Юрый Валовіч[d][1] | ||||||
Маці | Барбара з Адамковічаў[d] | ||||||
Жонка | Магдалена з Міхневічаў[d][1] і Юстына з Юндзілаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Антоні Валовіч[2], Бенедыкт Валовіч[2], Міхал Валовіч[3], Казіміра з Валовічаў[d][3], Н з Валовічаў[d][3] і Бальбіна з Валовічаў[d][3] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Юрыя Валовіча.
Гарадзенскі гродскі суддзя ў 1756—1764 гг., цівун гандынскі ў 1760—1765 гг., у 1751—1764 гг. згадваецца старостам лінгоўскім, падстароста гарадзенскі ў 1764—1765 гг., падкаморы гарадзенскі ў 1765—1772 гг., гарадзенскі маршалак у 1772—1779 гг.
у 1765 г. «па гнядым кані з усёй амуніцыяй як на вайну» ставіўся на попіс гарадзенскай павятовай харугвы з Гожскай парафіі.
Памёр у 1779 годзе.
Сям’я
правіцьУ першым шлюбе з Марыянай з Міхневічаў.
З 1764 года ў другім шлюбе з Юстынай з Юндзілаў, якая ў першым шлюбе была з Самуэлем Антоніем Скірмунтам, лоўчым гарадзенскім у 1730—1757 гг. i падстаростам судовым у 1748—1757 гг.
Меў сыноў:
- Бенедыкт Валовіч (? — ?), суддзя земскі жамойцкі і староста лінгоўскі.
- Антоній Валовіч (1750—1822), харунжы надворны літоўскі, войскі гарадзенскі, кашталян мерацкі.
- Міхал Валовіч (? — 1817), цівун бяржанскі і староста хвейданскі.
А таксама трох дачок:
- Казіміра, у першым шлюбе з Юзафам Калясантым Валовічам, пасля разводу з ім у шлюбе з Тамашам Валовічам.
- Бальбіна, замужам за N Яленскім, пісарам мазырскім. У 1759 г. запісалася ў кнігу Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўнмка пры езуіцкім касцёле у Горадні: «W. Jmsc P. Bałbina Wołowiczowna».
- N, замужам за Лукашам Валовічам.
Літаратура
правіць- 2/1. Юзаф // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.
- ↑ а б в г Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 130. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 131. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б в г Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 132. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1