Антоній Валовіч (1750—1822)
Антоній Валовіч (1750 — 5 лістапада 1822) — дзяржаўны дзеяч.
Антоній Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Караль Храптовіч | ||||||
Пераемнік | Юзаф Мікалай Нарбут | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Ігнатовіч[d] | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Міхал Эйсмант[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антоні Сухадольскі | ||||||
Нараджэнне | 1750[1] | ||||||
Смерць | 5 лістапада 1822[1] | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Юзаф Валовіч[1] | ||||||
Маці | Магдалена з Міхневічаў[d] | ||||||
Жонка | Тэафілія з Матушэвічаў[d][2] і Юзафата з Пясецкіх[d][2] | ||||||
Дзеці | Яўхім Юзаф Валовіч[2] і Яўстахій Валовіч | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў 1750 годзе ў сям’я Юзафа Валовіча і Магдалены з Міхневічаў.
У 1763 годзе як гарадзенскі гродскі суддзіч запісаўся у кнігу Брацтва Св. Міхала Анёла Ахоўніка пры езуіцкім касцёле ў Горадні: «Antoni Wolowicz Sędzic Grodzki Grodzienski». Каралеўскі шамбялян у 1778—1780 гадах, у 1778—1779 i 1785—1786 гадах дэпутат i суддзя Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Гарадзенскага павета, войскі гарадзенскі ў 1784—1786 гадах, харужы надворны літоўскі ў 1786—1794 гадах, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі ў 1792 годзе, кашталян мерацкі ў 1794 годзе, атрымаў графскі тытул у Прусіі i змены у герб (дыплом ад 5 чэрвеня 1798 года).
У 1796 годзе ў Гарадзенскім павеце валодаў фальваркамі: Баршчова (на дажывотным праве), Ялавец (дзедзічны), Каўбасіна (набыты паезуіцкі), Мінкавічы (на дажывотным праве), а таксама дзедзічнымі вёскамі Этра, Максімцы, Ратніца, Уцехі, Віцюны i Жагелі.
Сенатар і кашталян Царства Польскага у 1818 годзе. Памёр 5 лістапада 1822 года.
Сям’я
правіцьЖонкі 1. Тэафіля Мікаш. У першым шлюбе з Марцінам Матушэвічам, кашталянам берасцейскім, які памёр у 1773 г. 2. Юзафата Пясецкая, кашталяновая Царства Польскага х 1 voto N Дашкевіч. Уладальніца Доргуня ў Гарадзенскім павеце у 1825 годзе.
Меў сыноў Яўхіма Юзафа (1783—1842) і Яўстахія (1784—1847).
Літаратура
правіць- 5/2. Антоній // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.
- ↑ а б в г Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 131. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б в Амелька С. Радаводы графскай і слонімскай галін Валовічаў у XVI—XVIII стст. (паводле вывадовых спраў Гарадзенскага дваранскага дэпутацкага сходу 1875 г.) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 132. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1