Юльян Саковіч (24 жніўня 1906, фальв. Баўдыры Ашмянскага пав. Віленскай губ. — 13 чэрвеня 1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады.

Юльян Саковіч
Нараджэнне 24 жніўня 1906(1906-08-24)
Смерць 13 чэрвеня 1943(1943-06-13) (36 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Выпускнікі Віленскай беларускай гімназіі. Злева направа: Юльян Саковіч, Янка Хвораст, Марыя Скурко (Маслоўская). 1931

Нарадзіўся ў заможнай сялянскай сям'і. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Са школьных гадоў быў звязаны з камуністычным рухам. Вучыўся на агранамічным факультэце ў Віленскім універсітэце, з якога выключаны за рэвалюцыйную дзейнасць.[1] Быў членам Беларускага студэнцкага саюза, КПЗБ, Таварыства беларускай школы (ТБШ). У 1925—1927 гадах быў актывістам Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады.[2] У 1928 выключаны з Беларускага студэнцкага саюза за камуністычную прапаганду. У 1929 выдаваў разам з Г. Вялецкім у Вільні часопіс «Вольная думка» — орган беларускага студэнцтва.

У лютым 1933 на працэсе над кіраўніцтвам ТБШ прыгавораны да 3 гадоў турмы. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны арыштаваны і зняволены ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер. У верасні 1939 вызвалены, вярнуўся на Віленшчыну, дзе арыштаваны органамі НКУС. З чэрвеня 1941 ў Мінску. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады начальніка аддзела Беларускай народнай самапомачы (БНС), з чэрвеня 1943 акруговы старшыня БНС у Лідзе. Адзін з кіраўнікоў канспірацыйнай Беларускай незалежніцкай партыі і кіраўнік Беларускай Народнай Грамады.

Забіты 13 чэрвеня 1943 г. польскімі падпольшчыкамі ў в. Васілішкі (цяпер Шчучынскі раён). Пахаваны на праваслаўных могілках у Лідзе.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш. Змагар за волю народа (Юльян Саковіч) // Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. — Менск-Слонім: БГАКЦ, 1998.
  2. http://jivebelarus.net/history/new-history/belarusian-partizans.html?page=2#lnk1

Спасылкі

правіць