Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Ю́лія Уладзі́міраўна Цімашэ́нка (укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко), на нараджэнні Грыгя́н, потым змяніла прозвішча на матчына Цяле́гіна (нар. 27 лістапада 1960, Днепрапятроўск) — украінская палітык, лідарка палітычнага руху «Батьківщина» і БЮЦ (Блок Юліі Цімашэнка), адна з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі». Прэм’ер-міністр Украіны ў 2005 годзе і з 18 снежня 2007 да 3 сакавіка 2010 года.
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Юлія Володимирівна Тимошенко | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Віктар Андрэевіч Юшчанка Віктар Фёдаравіч Януковіч |
||||||
Папярэднік | Віктар Фёдаравіч Януковіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Янавіч Азараў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Віктар Андрэевіч Юшчанка | ||||||
Папярэднік | Мікалай Янавіч Азараў (в. а.) | ||||||
Пераемнік | Юрый Іванавіч Еханураў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Леанід Данілавіч Кучма | ||||||
Кіраўнік урада | Віктар Андрэевіч Юшчанка | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лістапада 1960[3] (64 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | Юлія Володимирівна Грігян | ||||||
Бацька | Уладзімір Абрамовіч Грыгян | ||||||
Маці | Людміла Мікалаеўна Цялегіна | ||||||
Муж | Аляксандр Генадзевіч Цімашэнка | ||||||
Дзеці | Яўгенія Аляксандраўна Цімашэнка | ||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе, УПЦ КП | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Прафесія | інжынер-эканаміст | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | tymoshenko.ua | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗвесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Юлія Цімашэнка нарадзілася і жыла ў Днепрапятроўску, у 1984 годзе скончыла эканамічны факультэт мясцовага ўніверсітэта. У 1979 годзе пабралася шлюбам з партыйным функцыянерам Аляксандрам Цімашэнкам.
На пачатку 1990-х гадоў Цімашэнка сур’ёзна занялася бізнесам. Паводле некаторых ацэнак, у 1996 годзе кіраваная ёй сетка кампаній «Аб’яднаныя энергасістэмы Украіны» (асноўны імпарцёр газу з Расіі ва Украіну) кантралявала чвэрць эканомікі краіны. На той момант Юлія Цімашэнка была самай багатай жанчынай Украіны.
У 1999 годзе яна стала віцэ-прэм’ерам ва ўрадзе Віктара Юшчанкі. Пасля адстаўкі ўрада Віктара Юшчанкі Юлію Цімашэнку абвінавацілі ў карупцыі. Яна нават часова трапіла ў турму, дзе правяла некалькі тыдняў. Яе бізнес-імперыя была дашчэнту разбураная, і тады Цімашэнка пайшла ў палітыку. У 2002 годзе яе блок («Блок Юлії Тимошенко») паказаў неблагі вынік падчас парламенцкіх выбараў (7,2 %), а Цімашэнка стала адным з самых рэзкіх і радыкальных крытыкаў прэзідэнта Кучмы.
У першым студзеньскім нумары 2005 года вядомы ўкраінскі часопіс «Карэспандэнт» назваў Юлію Цімашэнку «рэвалюцыянерам году» (2004). На думку рэдакцыі, без яе падтрымкі і напору Віктару Юшчанку наўрад ці хапіла б рашучасці давесці справу да перамогі. Нават непахісныя праціўнікі назвалі Цімашэнку «галоўнай сілай і адначасова галоўнай слабасцю» ўкраінскай апазіцыі.
Юлія Цімашэнка была асноўнай паплечніцай Віктара Юшчанкі на прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне ў 2004 г., адным з лідараў «Аранжавай рэвалюцыі», пасля якой Юшчанка стаў прэзідэнтам Украіны.
У студзені 2005 года Віктар Юшчанка прызначыў Цімашэнку прэм’ер-міністрам, але затым у верасні 2005 зняў яе з гэтай пасады. Пасля наступных парламенцкіх выбараў, на якіх БЮЦ атрымаў 30,7 % галасоў, Юлія Цімашэнка з 18 снежня 2007 г. зноў заняла пасаду прэм’ер-міністра Украіны.
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Украіны на выбарах 2010 г., выйшла ў другі тур выбараў (7 лютага), дзе саступіла Віктару Януковічу. 3 сакавіка 2010 г. пайшла ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.
5 жніўня 2011 г. арыштаваная, 11 лістапада 2011 г. прызнана вінаватай у перавышэнні службовых паўнамоцтваў і асуджана да 7 гадоў пазбаўлення волі.
11 кастрычніка 2011 года Пячэрскі суд Кіева вырак Ю. Цімашэнку да 7 гадоў зняволення за «перавышэнне службовых паўнамоцтваў»[4]. 22 лютага 2014 г. Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла Пастанову № 751 «Аб выкананні міжнародных абавязкаў Украіны адносна вызвалення Цімашэнкі Ю. В.» паводле рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека ад 30 красавіка 2013 г. датычна «палітычнай матываванасці» пераследу[5]. Адразу па вызваленні прыбыла з Харкава на «Еўрамайдан». Публічна абвясціла пра рашэнне балатавацца на пост Прэзідэнта Украіны[6][7].
На выбарах у 2014 годзе Юлія Цімашэнка атрымала 2 месца з 12,81 % галасоў выбарцаў; Пётр Парашэнка перамог у першым туры[8].
Зарэгістраваная ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта ў 2019 годзе. На выбарах заняла трэцяе месца з 13,40 % галасоў выбарцаў і не прайшла ў другі тур[9].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Вярхоўная Рада Украіны
- ↑ «Вялікамучаніца» Цімашэнка нечакана атрымала яшчэ і шахцёрскі ордэн. Архівавана 4 лістапада 2013. 24.ua (29.8.2008).
- ↑ Julija Tymoschenko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Суд даў Цімашэнцы 7 гадоў // Звязда : газета. — 12 кастрычніка 2011. — № 195 (27058). — С. 3. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ "Юлія Цімашэнка выйшла на волю". Еўрарадыё. 22 лютага 2014. Праверана 25 верасня 2015.
- ↑ Тимошенко: «Мы должны наказать всех виновных, иначе не будем достойны памяти погибших» (ДОБАВЛЕНЫ ФОТО) (укр.)
- ↑ Юлія Тимошенко вже на Майдані, попрощалася з загиблими (укр.)
- ↑ ЦВК порахувала 100 % протоколів. У Порошенка майже 55 %
- ↑ Результати голосування
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
- Афіцыйная старонка Архівавана 28 снежня 2005. (укр.)
- Сайт Блоку Юліі Цімашэнка Архівавана 25 лістапада 2013. (укр.)
- Юлія Цімашэнка на «Радаводзе». Дрэва продкаў і нашчадкаў
- Афіцыйны блог — Юліі Цімашэнка у Жывым Журнале
- Юліі Цімашэнка ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Юлія Цімашэнка ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Канал Юліі Цімашэнка на YouTube