Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі (вучоны)

беларускі вучоны

Юрый Аляксандравіч Сабале́ўскі[2] (29 верасня 1923, Мінск — 24 кастрычніка 2002) — беларускі вучоны ў галіне будаўніцтва, доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1970). Заслужаны будаўнік БССР (1980).

Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі
Дата нараджэння 29 верасня 1923(1923-09-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 2002(2002-10-24)[1] (79 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Дзмітрый Юр'евіч Сабалеўскі
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера будаўніцтва[d] і геатэхніка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1970)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
прэмія Савета Міністраў СССР
Узнагароды
медаль «За адвагу»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 верасня 1923 года ў Мінску. У 1941 годзе скончыў сярэднюю школу.

У верасні 1941 года сям’я Сабалеўскіх пераехала ў Глыбокае[3]. З пачатку 1942 года Юрый Сабалеўскі быў адным з удзельнікаў падпольнай групы, якая дзейнічала ў Глыбокім[3]. Быў намеснікам камандзіра, камандзірам Глыбоцкай падпольнай маладзёжнай арганізацыі. Пасля вызвалення Глыбокага ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пачатку 1945 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. У якасці наводчыка батальённага мінамёта прымаў удзел у баях складзе 1-га Украінскага фронту, удзельнічаў у вызваленні Прагі і штурме Берліна.

Пасля дэмабілізацыі ў верасні 1945 года паступіў на будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1950 годзе. Застаўся працаваць на кафедры «Будаўнічыя канструкцыі». У 1953 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую на тэму «Аб гарызантальных зрушэннях гідратэхнічных збудаванняў»[3]. Удзельнічаў у стварэнні новай кафедры «Асновы, падмуркі і інжынерная геалогія», якую ўзначаліў у 1953 годзе. У 1968 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Даследаванне ўстойлівасці меліярацыйных каналаў».

Памёр 24 кастрычніка 2002 года[4]. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па механізацыі грунтоў, будаўніцтве падмуркаў, узвядзенні падземных збудаванняў, праблемах устойлівасці фільтруючых адхонаў, апоўзняў і воданасычаных асноў. Прапанаваў метады вызначэння канчатковых гарызантальных зрушэнняў падмуркаў гідратэхнічных збудаванняў, праектавання бураін’екцыйных анкераў і паляў. У 1980—1990 гадах быў з’яўляўся навуковым кіраўніком праекта першай лініі Мінскага метрапалітэна.

Сярод апублікаваных прац:

  • Криволинейные очертания однородных откосов. — Мн., 1969;
  • Водонасыщенные основания. — Мн.: Вышэйшая школа, 1975;
  • Механика грунтов. — Мн., 1986.

Сям’я правіць

Узнагароды и званні правіць

Памяць правіць

  • У Глыбокім адна з вуліц горада названа ў гонар Юрыя Сабалеўскага. У 2011 годзе на ёй быў адкрыты памятны знак.
  • 4 ліпеня 2014 года ў Глыбокім, у Скверы славутых землякоў на плошчы 17 Верасня адкрыты бюст вучонага[5].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 2074. — Т. 11. — С. 647.
  • Соболевский Юрий Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 9.
  • Соболевский Юрий Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Строители Беларуси. — Минск, 2013. — С. 140—141.

Спасылкі правіць