Юрый Валянцінавіч Жыркоў

расійскі футбаліст

Юрый Валянцінавіч Жыркоў (руск.: Юрий Валентинович Жирков; нар. 20 жніўня 1983, Тамбоў, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2005—2021). У кастрычніку 2008 года Жыркоў быў намінаваны на прэмію «Залаты мяч». У снежні таго ж года Жыркоў быў прызнаны найлепшым футбалістам Расіі паводле версіі РФС, паводле версіі часопіса «Футбол», газеты «Савецкі спорт», а таксама тэлеперадачы «Футбол Расіі». Звычайна гуляе на пазіцыі левага паўабаронцы, аднак можа згуляць і на пазіцыі левага абаронцы, падключаючыся пры гэтым і да нападаў.

Футбол
Юрый Жыркоў
Yuri Zhirkov Anzhi 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Валянцінавіч Жыркоў
Нарадзіўся 20 жніўня 1983(1983-08-20)[1][2][3] (38 гадоў)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя левы паўабаронца, левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
1997—2001 Расія Спартак (Тамбоў)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Расія Спартак (Тамбоў) 72 (26)
2004—2009 Расія ЦСКА (Масква) 139 (15)
2009—2011 Англія Чэлсі 29 (0)
2011—2013 Расія Анжы 46 (3)
2013—2015 Расія Дынама (Масква) 54 (4)
2016—2021 Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 95 (4)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Расія Расія (да 21) 6 (2)
2005—2021 Расія Расія 105 (2)[4]
Узнагароды і медалі
Чэмпіянат Еўропы
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ордэн Дружбы Заслужаны майстар спорту Расіі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 ліпеня 2021
Commons-logo.svg Юрый Валянцінавіч Жыркоў на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

«Спартак» ТамбоўПравіць

У 2000 годзе Юрый далучыўся да дублю тамбоўскага «Спартака». Там Жыркоў атрымліваў маленькі заробак, і для таго, каб дапамагчы сваёй сям’і, ён выступаў на першынстве калгасаў за пасёлак Мардовіі, за перамогі якога ён атрымліваў прадукты[5]. За гэту каманду ў фінале першынства раёна Юрый забіў два мячы на апошніх хвілінах матча, гэта дазволіла яго камандзе стаць чэмпіёнам. Улетку 2001 года Юрый быў дазаяўлены за асноўны склад «Спартака», за які дэбютаваў 22 жніўня 2001 года, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне матча супраць калужскага «Лакаматыва»[6].

ЦСКА МаскваПравіць

У сярэдзіне снежня 2003 года стала вядома аб тым, што Жыркоў падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе ЦСКА Юрый прыняў удзел у Кубку Садружнасці, які праходзіў з 17 па 25 студзеня 2004 года. Ігрок дэбютаваў у стартавым матчы турніру супраць клуба «Гомель» і быў заменены на 70-й хвіліне матча, які скончыўся з лікам 2:2. За ЦСКА ў афіцыйнай гульні Жыркоў дэбютаваў 7 сакавіка 2004 года ў матчы на ​​Суперкубак Расіі супраць маскоўскага «Спартака», выйшаўшы на поле ў асноўным складзе. Матч скончыўся з лікам 1:3 на карысць ЦСКА. Суперкубак стаў першым трафеем Жыркова разам з ЦСКА. Пасля гэтай гульні галоўны трэнер ЦСКА Артур Жоржы выказаў меркаванне, што ў Юрыя вялікая будучыня.

«Чэлсі»Правіць

Першую сваю гульню ў афіцыйным матчы англійскай Прэм’ер-лігі за «Чэлсі» Юрый правёў 20 снежня 2009 года, ён выйшаў на замену на 76-й хвіліне матча супраць клуба «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся з лікам 1:1.

«Анжы»Правіць

Улетку 2011 года цікавасць да Жыркова выказалі расійскія клубы — маскоўскія «Дынама»[7] і «Спартак»[8], а таксама «Рубін»[9]. У канцы ліпеня ім зацікавіўся махачкалінскі «Анжы». 2 жніўня клуб і футбаліст дамовіліся аб умовах чатырохгадовага кантракту[10]. 6 жніўня Юрый афіцыйна стаў іграком махачкалінскага клуба. Сума трансферу паўабаронцы склала 15 млн еўра[11].

«Дынама»Правіць

Пасля таго, як стала вядома, што «Анжы» будзе скарачаць свой бюджэт Юрый вырашыў сысцці з клуба і прыярытэтным варыянтам для яго быў пераход у маскоўскую каманду. У выніку Юрый далучыўся да складу маскоўскага «Дынама».

«Зеніт»Правіць

30 студзеня 2016 года Жыркоў разам з аднаклубнікам Аляксандрам Какорыным перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт»[12]. Пакінуў пецярбургскі клуб у чэрвені 2021 годаю

Міжнародная кар’ераПравіць

Жыркоў дэбютаваў за зборную 9 лютага 20005 года ў матчы супраць зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў стартавым складзе. Гульня сконылася з лікам 2:0 на карысць Італіі.

ДасягненніПравіць

КлубныяПравіць

  ЦСКА

  «Чэлсі»

  «Зеніт»

МіжнародныяПравіць

  Расія

ЗноскіПравіць

  1. Yuri Zhirkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. YURI ZHIRKOV // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Yuri Zhirkov // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Колькасць матчаў у зборнай прыведзена з улікам таварыскай гульні Расія — Літва (0:0), згулянай 29 мая 2012 і не ўключанай у рэестр афіцыйных матчаў ФІФА
  5. Наглец из робкого десятка. spartak.tambovsport.ru
  6. «Локомотив» Калуга — «Спартак» Тамбов 4:2. spartak.tambovsport.ru
  7. Семшов: Жирков помог бы «Динамо». championat.com
  8. Карпин: Абрамович сказал мне, что Жиркова в «Спартаке» не будет. championat.com
  9. Бердыев: Жирков перерос российский чемпионат. championat.com
  10. Жирков согласовал с «Анжи» четырёхлетний контракт. championat.com
  11. Жирков перешел в «Анжи» за 15 миллионов евро. sports.ru
  12. «Зенит» объявил о переходе Кокорина и Жиркова. by.tribuna.com

СпасылкіПравіць