Юрый Генадзевіч Васюцін

беларускі футбаліст і трэнер

Юрый Васюцін (нар. 20 ліпеня 1978, Орша, БССР) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у клубе «Віцебск».

Футбол
Юрый Васюцін
Поўнае імя Юрый Генадзевіч Васюцін
Нарадзіўся 20 ліпеня 1978(1978-07-20) (45 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 86 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
1996—2014 Беларусь Віцебск 245 (-297)
1996—1999   Беларусь Лакаматыў (Віцебск) 61 (-69)
Трэнерская кар’ера
2015 Беларусь Орша трэнер
2015— Беларусь Віцебск брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 ліпеня 2015.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец віцебскага футбола, з 1996 года выступаў за мясцовы клуб (у розны час называўся «Лакаматыў-96», «Лакаматыў» і «Віцебск»). Некаторы час выступаў за фарм-клуб «Лакаматыва-96» — «Лакаматыў» — у ніжэйшых лігах. З сезона 2000 трывала замацаваўся ў асноўнай камандзе, хоць неаднаразова саступаў месца ў аснове іншым брамнікам.

У ліпені 2010 года ў кубкавым матчы супраць светлагорскага «Хіміка» выйшаў на замену ў канцы матча ў якасці палявога іграка і забіў гол, які дапамог «Віцебску» атрымаць перамогу 3:2 і прайсці ў наступны раўнд[1].

Пасля зыходу ўлетку 2011 года Дзмітрыя Гушчанкі ў мінскае «Дынама» Юрый Васюцін застаўся асноўным брамнікам каманды. Разам з «Віцебскам» вылецеў у Першую лігу па выніках сезона 2011, на працягу трох сезонаў у Першай лізе толькі на паўгады саступаў месца асноўнага брамніка Андрэю Шчарбакову. Па выніках сезона 2014 (у якім правёў усе 30 матчаў чэмпіянату) дапамог «Віцебску» вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

Да сезона 2015 пачынаў рыхтавацца разам з віцебскай камандай, але ў лютым 2015 года пакінуў «Віцебск»[2]. 26 красавіка 2015 года на Віцебскім ЦСК перад матчам «Віцебска» супраць «Нафтана» адбылася цырымонія провадаў Васюціна з футбола[3]. На той момант ён ужо увайшоў у трэнерскі штаб першалігавай «Оршы».

У ліпені 2015 года Васюцін зноў апынуўся ў «Віцебску», заняўшы пасаду трэнера брамнікаў[4].

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1996 Д2 Лакаматыў   12 -13
1997 Д1 Лакаматыў-96   5 -2
1997 Д2 Лакаматыў   15 -23
1998 Д3 Лакаматыў   12 -10
1999 Д3 Лакаматыў   22 -23
2000 Д1 Лакаматыў-96   20 -30
2001 Д1 Лакаматыў-96   9 -22
2002 Д1 Лакаматыў-96   13 -33
2003 Д2 Лакаматыў   12 -9
2004 Д1 Лакаматыў   9 -16
2005 Д2 Лакаматыў   27 -21
2006 Д1 Лакаматыў   13 -12
2007 Д1 Віцебск   8 -8
2008 Д1 Віцебск   8 -3
2009 Д1 Віцебск   18 -28
2010 Д1 Віцебск   12 -14
2011 Д1 Віцебск   18 -26
2012 Д2 Віцебск   28 -30
2013 Д2 Віцебск   15 -13
2014 Д2 Віцебск   30 -30

Зноскі