Юрый Сяргеевіч Іўжанка

Юрый Сяргеевіч Іўжанка (нар. 27 мая 1947, г. Вінаградаў, Закарпацкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Юрый Сяргеевіч Іўжанка
Дата нараджэння 27 мая 1947(1947-05-27) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1972 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1972 года працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект», з 1981 года галоўны архітэктар Магілёва, з 1987 года галоўны архітэктар інстытута «Магілёўграмадзянпраект», з 1990 года кіраўнік творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў Беларусі і галоўны архітэктар праектаў інстытута «Магілёўграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1977 года. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Магілёў[1].

 
Будынак Кастрычніцкага райвыканкама
 
Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама

Асноўныя работы ў Магілёве: інтэр’еры магазіна «Залатая рыбка», будынкі Кастрычніцкага райвыканкама (1981[2], у сааўтарстве з А. А. Мельнікавым[1]), інспекцыі Дзяржстраха (1981), 70-кватэрны жылы дом па завулку Мігая (1982, у сааўтарстве з Я. Г. Бранцавым[1]), Упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама (1983), цір лучнікаў «Робін Гуд» (1984, у сааўт.), памятны знак «Зямлянка»[1] (1984) у Магілёве.

Зноскі

  1. а б в г Ивженко Юрий Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Іўжанка Юрый Сяргеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

правіць