Юрый Фёдаравіч Лісянскі

Юрый Фёдаравіч Лісянскі (руск.: Ю́рий Фёдорович Лися́нский; 1 (12).4.1773, Нежын — 22.2(6.3).1837, Санкт-Пецярбург) — расійскі мараплавец, капітан 1-га рангу (1809).

Юрый Фёдаравіч Лісянскі
Yuriy Lisyansky portrait by Vladimir Borovikovsky.jpg
Дата нараджэння 1 (12) красавіка 1773
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага (6 сакавіка) 1837 (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Q15071236?
Альма-матар
Прыналежнасць
Род войскаў Расійскі імператарскі флот
Званне Капітан 1-га рангу
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені
Commons-logo.svg Юрый Фёдаравіч Лісянскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1788 годзе скончыў Марскі кадэцкі корпус. Удзельнічаў у руска-шведскай вайне 1788-1790 гадоў, у 1790-1793 гадах служыў на Балтыйскім флоце. У 1793-1799 гадах плаваў на караблях і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях брытанскага флота (у Паўночнай Амерыцы, Вест-Індыі, Індыі, Паўднёвай Афрыцы). Пасля вяртання ў Расію ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і ажыццяўленні першай расійскай кругасветнай экспедыцыі (1803-1806) на караблях «Надзея» і «Нява», як камандзір «Нявы» (начальнікам экспедыцыі і камандзірам «Надзеі» быў І. Ф. Крузенштэрн). У жніўні 1803 года караблі выйшлі з Кранштата і да Гавайскіх астравоў ішлі агульным курсам. Далей «Надзея» накіравалася на Камчатку, а «Нява» — да Аляскі, дзе Лісянскі прабыў больш за год. На зваротным шляху караблі сустрэліся ў Кантоне і разам дасягнулі Паўднёвай Афрыкі, затым зноў разышліся. Пераход ад Кантона да Портсмута Лісянскі ўпершыню за гісторыю мараплаўства здзейсніў безперапынна. У жніўні 1806 года экспедыцыя вярнулася ў Кранштат. Экспедыцыя абследавала малавядомыя раёны Ціхага акіяна, зрабіла назіранні над марскімі цячэннямі, тэмпературай, удзельнай вагой вады, склала гідраграфічныя апісанні берагоў, сабрала шырокі этнаграфічны матэрыял. Пасля заканчэння экспедыцыі Лісянскі працягваў службу ў Балтыйскім флоце; у 1809 годзе выйшаў у адстаўку.

У гонар Лісянскага названы востраў, адкрыты ім у паўночна-заходняй частцы Гавайскіх астравоў, а таксама паўвостраў на паўночным узбярэжжы Ахоцкага мора і гара на Сахаліне.

Зноскі