Фінская вайна
Фінская вайна (фінск.: Suomen sota, шведск.: Finska kriget, руск.: Финляндская война) — вайна паміж каралеўствам Швецыя і Расійскай імперыяй, якая працягвалася з 21 лютага 1808 да 17 верасня 1809 года і была адной з шэрагу напалеонаўскіх войнаў. У выніку вайны ўсходняя частка Швецыі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі як аўтаномнае Вялікае княства Фінляндскае. Іншымі значнымі наступствамі былі прыняцце шведскім парламентам новай канстытуцыі і ўсталяванне дынастыі Бернадотаў на шведскім троне.
Фінская вайна | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Напалеонаўскія войны | |||
Дата |
21 лютага 1808 – 17 верасня 1809 (1 год, 6 месяцаў, 3 тыдні і 6 дзён) |
||
Месца | Фінляндыя і Швецыя | ||
Вынік |
Перамога Расійскай імперыі |
||
Змены | Страта Швецыяй Фінляндыі, Аландскіх астравоў, часткі Лапландыі і часткі Вестэрботэна , з якіх было ўтворана Вялікае княства Фінляндскае, аўтаномная частка Расійскай імперыі. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ход вайны
правіцьУ лютым 1808 года на загад імператара Аляксандра I расійскае войска пачало наступ у падкантрольнай Швецыі частцы Фінляндыі. Прычынай быў Тыльзіцкі мір 1807 года паміж Расіяй і Францыяй, паводле каторага Расія павінна была прымусіць Швецыю далучыцца да гандлёвай блакады Вялікабрытаніі, на якую не пагаджаўся шведскі кароль. Ужо праз месяц расіяне захапілі вялікія вобласці на поўдні Фінляндыі, яшчэ праз некаторы час здалося камандаванне Свеаборга, не верачы ў поспех абароны. Шведы пры падтрымцы Вялікабрытаніі спрабавалі правесці контрнаступленне і мелі частковы поспех на моры, але не далі рады ў баях на сушы, у выніку чаго адступілі канчаткова.
Ідэя далучыць Фінляндыю ўзнікла ў Расіі ўжо падчас вайны. Частка фінскіх сялян вяла партызанскую вайну, бо падтрымлівала шведскага караля і не хацела прыгону, але сярод іншых саслоўяў пашыраліся прарасійскія настроі і расчараванне ў здольнасцях Швецыі абараніць Фінляндыю. У чэрвені 1808 года Аляксандр падпісаў маніфест, дзе абяцаў захаваць шведскія законы і фінансава падтрымліваць краіну. У канцы восені 1808 года група фінскіх дэпутатаў наведала Санкт-Пецярбург і прасіла імператара склікаць сойм, дзе саслоўі б абвясцілі яго кіраўніком Фінляндыі. На загад Аляксандра 29 сакавіка 1809 года быў скліканы Боргаскі сойм, а былы шведскі генерал Георг Магнус Спрэнгтпортэн прызначаны генерал-губернатарам Фінляндыі . 17 верасня 1809 года Швецыя і Расія падпісалі Фрыдрыхсгамскі мірны дагавор, згодна з якім Расія атрымала шэсць фінскіх ленаў, Аландскія астравы і частку лена Вестэрботэн . Гэтая падзея паклала канец шведскаму праўленню ў Фінляндыі[3] .
Зноскі
- ↑ а б Hornborg, Eirik (1955). När riket sprängdes: fälttågen i Finland och Västerbotten, 1808–1809(шведск.). Стакгольм: P. A. Norstedts och Söners Förlag.
- ↑ Sandström, Allan (August 2008). Det stora nederlaget: när Sverige och Finland delades 1808–1809 [reissue of Sveriges sista krig](шведск.). Stockholm: Gullers förlag. ISBN 978-9188238917.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка) - ↑ Мейнандэр Х. Гісторыя Фінляндыі: Лініі, структуры, пераломныя моманты; пер. са шведскай Вольгі Рызмаковай. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. — ISBN 978-985-02-1748-6.