Юрый Караль Глябовіч
Юрый (Ежы) Караль Мікалаевіч Глябовіч (1603/1605? — 18 красавіка 1669, Заслаўе) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Юрый Мікалаевіч Глебавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Jerzy Karol Hlebowicz | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Уладзіслаў IV (да 1648), Ян II Казімір (з 1648) |
||||||
Папярэднік | Крыштаф Гасеўскі | ||||||
Пераемнік | Павел Ян Сапега | ||||||
|
|||||||
Манарх | Ян II Казімір | ||||||
Папярэднік | Ян Альфонс Ляцкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Гіларый Палубінскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхаіл Казімір Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Казімір Пац | ||||||
Нараджэнне | 1605 ці 1603 | ||||||
Смерць |
18 красавіка 1669[1][2] |
||||||
Род | Глябовічы | ||||||
Бацька | Мікалай Янавіч Глябовіч | ||||||
Маці | Марцыбела з Карэцкіх[d] | ||||||
Жонка | Кацярына з Радзівілаў[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Марцыбела Ганна з Глябовічаў[d][5] і Крысціна Барбара з Глябовічаў[d][6] |
Біяграфія
правіцьСын Мікалая Глябовіча[7] і Марцэбелы Карэцкай. У 1633 г. прызначаны старостай анікштанскім і радашковіцкім. Палітычную кар’еру пачаў у чэрв. 1639 г. атрымаўшы тытул каралеўскага падчашыя. У тым жа 1639 г. прызначаны на пасаду падстолія літоўскага. У 1640 г. жаніўся на Кацярыне Радзівіл[8] У 1643 г. прызначаны ваяводай смаленскім. Шмат часу адаў умацаванню фартыфікацый Смаленска, часова пакінуўшы за гэтым палітычныя справы ў Вільні, Кракаве і Варшаве, дзе з’яўляўся рэдка. У сакав. 1644 г. і ў 1645 г. прымаў актыўны ўдзел у паседжаннях Сената Рэчы Паспалітай. Падчас безкаралеўя прыехаў у Кракаў толькі ў лістападзе, каб прыняць удзел у выбарах і падпісаць элекцыйны дыплом Яна Казіміра Вазы. Падчас каранацыйнага сойму паднімаў пытанні датычныя абароны Смаленска. У 1650 г. удзельнічаў у працы створанай у Вільні камісіі па пытаннях фінансавання войска ВКЛ. У 1651 г. быў камісарам пры заключэнні міру з казакамі ў Белай Царкве, а затым у перамовах з казакамі ў 1659 г. У 1653 г. з ваяводства смаленскага прызначаны старастам жамойцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) удзельнічаў у ваенных дзеяннях. У 1655 г. прыняў пратэктарат Швецыі, у ліку іншых падпісаўшы Кейданскую ўнію. Пазней, як камісар удзельнічаў у дыпламатычных і мірных перамовах з Расіяй (1660, 1662, 1664). З 1659 г. знаходзіўся ў перапісцы з Багуславам Радзівілам, з нагоды ўладанняў апошняга на тэрыторыі ВКЛ. У складзе дэлегацыі Рэчы Паспалітай падпісаў Андрусаўскае перамір’е у студз. 1667 г. і, як адзначаюць сучаснікі, сыграў значную ролю ў яго заключэнні. Ю. Глебавіч прытрымваўся на перамовах пазіцыі кампрамісу з Расіяй, хоць з перадачай ёй Смаленска і Дарагабужа губляў значную частку сваіх спадчынных ўладанняў. У 1668 г., у т.л. як узнагароду за заключэнне Андрусаўскага перамір’я, Ю. Глябовіч прызначаны ваяводай віленскім. Ю. Глябовіч, апошні з роду Глябовічаў, меў дзвюх дочак — Марцэбелу[9] і Хрысціну[10].
Зноскі
- ↑ Jerzy Karol Hlebowicz h. Leliwa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 75.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 217. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 301.
- ↑ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 63. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ († 1632) ваявода смаленскі (з 1611), кашталян віленскі (з 1621).
- ↑ сястра Януша Радзівіла.
- ↑ жонка кн. Марцыяна Агінскага
- ↑ тымчасова адна з найбагацейшых нявест ВКЛ, жонка Казіміра Яна Сапегі. Казімір Ян і Хрысціна вядомыя сваёй дабрачыннасцю, фундавалі храмы розных канфесій, у т.л. у 1676 г. заснавалі дамініканскі манастыр у Заслаўі.
Літаратура
правіць- Заяц Ю. А. Заславль X—XVIII веков (историко-археологический очерк). — Мн.: Наука и техника, 1987;
- Спиридонов М. Ф. Заславль в XVI в. — Мн., 1998.