Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі

(Пасля перасылкі з Юры Сабалеўскі)

Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі (24 красавіка 1889, Стоўбцы — 30 снежня 1957) — беларускі палітычны і нацыянальны дзеяч, дзеяч Заходняй Беларусі, пасол на Сейм Польскай Рэспублікі (1926—1928). Пераследаваўся польскай, а пасля савецкай уладай. Супрацоўнічаў з нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй у часы Другой сусветнай вайны, дзеяч Беларускай цэнтральнай рады.

Юрый Аляксандравіч Сабалеўскі
Нараджэнне 24 красавіка 1889(1889-04-24)[1]
Смерць 26 снежня 1957(1957-12-26)[1] (68 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць
 
Магіла Юрыя Сабалеўскага на Праваслаўных могілках у Варшаве

Нарадзіўся 24 красавіка 1889 года ў Стоўбцах. Скончыў земляробчыя курсы ў Коўне (1910). Працаваў землямерам, пасля 1917 года — у земскіх установах заходніх паветаў Беларусі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года Заходняя Беларусь апынулася ў складзе Польшчы. У 1922 годзе абраны паслом (дэпутатам) польскага сейма. У 1924 годзе далучыўся да Беларускай сялянска-работніцкай грамады, пасля яе разгрому (1927) нелегальна выехаў у Гданьск. Двойчы (1928, 1939) быў арыштаваны польскімі ўладамі.

3 прыходам у Заходнюю Беларусь войск Чырвонай Арміі (1939) працаваў на будоўлі. Арыштаваны органамі НКУС і зняволены ў турму ў Баранавічах. Уцёк з турмы ў час бамбардзіроўкі нямецкай авіяцыі ў чэрвені 1941 года. У перыяд нацысцкай акупацыі Беларусі займаў пасады бургамістра Стоўбцаў, Нясвіжа, Баранавіч, другога віцэ-прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады, узначальваў акруговы аддзел Беларускай народнай самапомачы ў Мінску. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Другога Усебеларускага кангрэсу (1944, Мінск), быў старшынёй мандатнай камісіі.

 
Юры Сабалеўскі і Францішак Кушаль на могілках

3 лета 1944 года — у Германіі. У 1948—1950 гадах — адзін з рэдактараў газеты «Беларускае слова». 3 1950 года — член Агульнага беларускага саюза вайскоўцаў. 3 вясны 1950 года жыў у ЗША, з 1951 года — член Украінскай нацыянальнай рады  (укр.), з 1952 года — член Беларускага нацыянальнага фонду, з кастрычніка 1955 года — член Камітэта незалежнай Беларусі. У 1957 года жыў у Германіі. Аўтар успамінаў.

Памёр 30 снежня 1957 года. Быў пахаваны у Мюнхене на могілках Фельдмохінг[d], у 1998 годзе сын перапахаваў яго на Праваслаўных могілках у Варшаве[d] (71, рад 3, магіла 4)[2].

Зноскі

  1. а б Jerzy Sobolewski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Natalla Hardziyenka. Facebook. www.facebook.com. Праверана 9 верасня 2023.

Літаратура

правіць
  • На этапах / Юры Сабалеўскі / Падрыхтоўка да друку й камэнтары А. Пашкевіча // Запісы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. № 31, New York-Mіensk, 2008. — 430 c.
  • Саўчанка, Н. Сабалеўскі Юрый Аляксандравіч / Надзея Саўчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 184. — ISBN 985-11-0214-8.