Юрый Аляксандравіч Якімовіч

гісторык архітэктуры, педагог
(Пасля перасылкі з Ю. А. Якімовіч)

Юрый Аляксандравіч Якімовіч (нар. 13 кастрычніка 1946, Мінск — 7 лютага 1994) — беларускі гісторык архітэктуры, педагог. Кандыдат архітэктуры (1979).

Юрый Аляксандравіч Якімовіч
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1946(1946-10-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 лютага 1994(1994-02-07) (47 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1979)
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1969 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў з 1969 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1980 года ў выдавецтве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, загадчык рэдакцыі. З 1986 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце (дацэнт з 1988).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. З 1986 года жыў у Віцебску.

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследчык гісторыі архітэктуры, пераважна дакастрычніцкага перыяду, гісторыі беларускага драўлянага дойлідства XVI—XIX стст., творчасці мастакоў XIX ст. (Н. Орды, Ю. Пешкі, Дз. Струкава і інш.). Вылучыў школы палескага драўлянага дойлідства, паказаў асаблівасці іх развіцця ў XVII—XIX стст. Аўтар артыкулаў у часопісах, энцыклапедычных даведніках, у «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 9, М., 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, Мн., 1987) і інш. Зрабіў асобныя рэканструкцыі сядзібна-палацавых і замкавых пабудоў XVI—XVII стст.

  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся : XVII—XIX стст. / Ю. А. Якімовіч. — Мінск : Навука i тэхнiка, 1978. — 151 с.;
  • Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. : справ. пособие / Ю. А. Якимович. — Минск : Навука i тэхнiка, 1991. — 367 с.
  • Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска XIX — пачатку XX ст. : навукова-папулярнае выданне / Ю. А. Якімовіч. — Минск : Полымя, 1990. — 45 с.;
  • Сілуэты старога Віцебска : гісторыка-краязнаўчая экскурсія / Ю. А. Якімовіч; [рэд., падрыхт. рук. да друку Л. У. Хмяльніцкая]. — Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. — 239 с.
  • Беларуская архітэктура ў малюнках Напалеона Орды // Мастацтва Беларусі. — 1983. — № 7;
  • Віцебскія школы дойлідства / Ю. Якімовіч // Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. альманах / гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. — Віцебск, 2019. — Вып. 6. — С. 80—85.
  • Дайшоў праз стагоддзі / Ю. Якімовіч // Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. альманах / гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. — Віцебск, 2019. — Вып. 6. — С. 77—79.
  • Дворцово-парковый ансамбль в Лынтупах / Ю. Якимович // Віцебскі сшытак : гіст. навук.-папул. альманах / гал. рэд. Л. Хмяльніцкая. — Віцебск, 2019. — Вып. 6. — С. 63—76.
  • Деревянное зодчество Белоруссии // Дерево в архитектуре и скульптуре славян: пер. с фр. — М., 1987;
  • З віленскай калекцыі // Мастацтва Беларусі. — 1989. — № 11;
  • Каштоўны дакумент па гісторыі беларускай графікі і архітэктуры XVIII ст. (разам з Р. В. Баравым) // Помнікі культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1985;
  • Магілёўскі архітэктурны дэкор XIX — пачатку XX ст. // Мастацтва Беларусі. 1986. № 6;
  • I. A. Jakimovic. L’architecture en bois en RSS de Biélorussie // Le bois dans l’architecture et la sculpture slaves. — Paris: Les presses de l’Unesco, 1981. — P. 11-22.

Літаратура

правіць