Ягор Вячаслававіч Зубовіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ягор Зубовіч)

Ягор Зубовіч (нар. 1 чэрвеня 1989, Узда) — беларускі футбаліст, нападнік гродзенскага «Нёмана».

Футбол
Ягор Зубовіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ягор Вячаслававіч Зубовіч
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1989(1989-06-01)[1] (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 74 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Тарпеда-СКА (Мінск) 1 (0)
2006—2007 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 12 (2)
2006   Беларусь ПМЦ (Паставы) 28 (4)
2008—2009 Беларусь Дынама (Мінск) 5 (0)
2009   Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 22 (2)
2010 Беларусь Партызан (Мінск) 29 (8)
2011 Беларусь Белшына (Бабруйск) 32 (11)
2012—2015 Польшча Ягелонія (Беласток) 0 (0)
2012—2013   Беларусь Нафтан (Наваполацк) 43 (5)
2013—2014   Беларусь Нёман (Гродна) 45 (16)
2015   Беларусь Слуцк 26 (8)
2016 Беларусь Дынама (Мінск) 21 (5)
2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 30 (11)
2018 Малайзія Малака Юнайтэд 22 (12)
2019 Беларусь Дынама (Мінск) 27 (8)
2020 Казахстан Жэтысу (Талдыкарган) 19 (1)
2021— Беларусь Нёман (Гродна) 68 (25)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2008—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
2011—2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 7 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Клубная кар’ера правіць

Пачаў займацца футболам ва Уздзе, пасля трапіў у Мінск. Гуляў за розныя клубы. Выдатна правёў сезон 2011, стаўшы найлепшым бамбардзірам бабруйскай «Белшыны» і адным з лепшых у чэмпіянаце.

У снежні 2011 года перайшоў у беластоцкую «Ягелонію». Але праз два тыдні быў звольнены галоўны трэнер польскай каманды Чэслаў Міхневіч, а новы трэнер не бачыў Зубовіча ў складзе. У выніку Ягор вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пазней арэнда падаўжалася, у студзені 2013 года чарговы раз было падпісана арэнднае пагадненне[3].

У ліпені 2013 года з «Нафтана» перайшоў на правах арэнды ў гродзенскі «Нёман»[4]. У гродзенскім клубе здолеў замацавацца ў якасці асноўнага нападніка. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Ягелонію», але не здолеў прыглянуцца трэнерскаму штабу і ў лютым 2014 года зноў адправіўся ў Гродна[5]. Першую палову сезона 2014 правёў у якасці цэнтральнага нападніка, пасля апусціўся на месца атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне.

У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман» па заканчэнні арэнды, далучыўся да стану «Ягелоніі»[6]. Аднак, у выніку не трапіў на збор беластоцкага клуба ў Турцыю[7]. У выніку адправіўся на прагляд у «Слуцк», з якім у сакавіку 2015 года падпісаў арэнднае пагадненне[8]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Слуцка» ў сезоне 2015. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Ягелонію»[9].

У сакавіку 2016 года ў аднабаковым парадку разарваў пагадненне з польскім клубам з-за сістэматычнай нявыплаты заробку[10]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у мінскае «Дынама» і падпісаў кантракт[11]. У складзе дынамаўцаў стаў у асноўным выхадзіць на замену. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[12].

У лютым 2017 года праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахцёры»[13], але пазней далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[14]. У складзе жодзінцаў стаў адным з асноўных нападнікаў, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату, з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[15].

У снежні 2017 года стаў іграком малайзійскага клуба «Малака Юнайтэд»[16]. Стаў асноўным нападнікам каманды, у сезоне 2018 з 12 галамі стаў чацвёртым бамбардзірам чэмпіянату Малайзіі. У снежні 2018 года пакінуў клуб[17].

У студзені 2019 года ў чарговы раз стаў іграком мінскага «Дынама»[18]. У пачатку сезона 2019 часцей выхадзіў на замену, пасля стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2020 года трэніраваўся з дынамаўцамі, аднак у лютым па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[19]. У хуткім часе далучыўся да казахстанскага клуба «Жэтысу» і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[20]. У складзе «Жэтысу» пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2021 года стала вядома, што Зубовіч разам з іншымі беларускімі ігракамі пакінуў «Жэтысу»[21].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[22]. Па выніках сезона 2023 з 14 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі і дапамог «Нёману» заваяваць срэбраныя медалі. У студзені 2024 года на два гады падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам[23].

Міжнародная кар’ера правіць

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2011—2012 гадах выступаў у алімпійскай зборнай Беларусі.

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Egor Zubovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/160.html
  3. Егор Зубович остается в "Нафтане" (руск.). football.by (22 студзеня 2013). Праверана 31 студзеня 2024.
  4. "Неман" взял в аренду Егора Зубовича (руск.). football.by (24 ліпеня 2013). Праверана 31 студзеня 2024.
  5. Зубович перешел в «Неман» на правах аренды (руск.)(недаступная спасылка). sportpanorama.by (26 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  6. Егор Зубович вернулся в "Ягеллонию" (руск.). football.by (5 студзеня 2015). Праверана 31 студзеня 2024.
  7. Зубович не отправится на сбор в Турцию в составе «Ягеллонии» (руск.). by.tribuna.com.
  8. Егор Зубович будет играть за "Слуцк" (руск.). football.by (2 сакавіка 2015). Праверана 31 студзеня 2024.
  9. Зубович и Залеский расстались со "Слуцком" (руск.). football.by (1 снежня 2015). Праверана 31 студзеня 2024.
  10. Зубович расторг контракт с «Ягеллонией» в одностороннем порядке (руск.). by.tribuna.com.
  11. Минское "Динамо" заключило контракт с Егором Зубовичем (руск.). football.by (17 сакавіка 2016). Праверана 31 студзеня 2024.
  12. Минское "Динамо" покинуло пятеро футболистов (руск.). football.by (15 снежня 2016). Праверана 31 студзеня 2024.
  13. Егор Зубович проходит просмотр в карагандинском "Шахтере" (руск.). football.by (10 лютага 2017). Праверана 31 студзеня 2024.
  14. Егор Зубович подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (23 лютага 2017). Праверана 31 студзеня 2024.
  15. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (29 лістапада 2017). Праверана 31 студзеня 2024.
  16. Егор Зубович стал игроком малазийского клуба "Малакка Юнайтед" (ФОТО) (руск.). football.by (27 снежня 2017). Праверана 31 студзеня 2024.
  17. Зубович покинул "Малакку Юнайтед" (руск.). football.by (29 снежня 2018). Праверана 31 студзеня 2024.
  18. Зубович стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (11 студзеня 2019). Праверана 31 студзеня 2024.
  19. Минское "Динамо" объявило о расторжении контракта с Зубовичем (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  20. Источник: Зубович подписал контракт с "Жетысу". Это пятый белорус в талдыкорганском клубе (руск.). football.by (19 лютага 2020). Праверана 31 студзеня 2024.
  21. Все белорусы покинули "Жетысу" (руск.). football.by (18 студзеня 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  22. Егор Зубович подписал соглашение с "Неманом" (руск.). football.by (19 лютага 2021). Праверана 31 студзеня 2024.
  23. Егор Зубович продлил контракт с "Неманом" (руск.). football.by (5 студзеня 2024). Праверана 31 студзеня 2024.

Спасылкі правіць